Ой, зiма, зiма
Ой, зiма, зiма
І мароз адступае, калi гучыць-разносiцца песня. I людзi прасвятляюцца, духоўна ўзносяцца, калi спяваюць. I звычайная бяседа становiцца прамянiстым святам, калi абрамляецца песенным вянком. Трэба спяваць! Асаблiва на навагодняй бяседзе. Думкамi, усiм пачуццёвым станам у навагоднюю ноч мы праграмуем сваю перспектыву. I наша сумесная песня адгукнецца ў наступным годзе радаснымi дзеямi, шчаслiвымi iмгненнямi... Да свята заўсёды рыхтуюцца. Дбаем пра пачастункi, напоi. А духоўна-iнтэлектуальная аснова навагодняй сустрэчы? Яна ж не абмяжоўваецца толькi падарункамi ды тостамi. I нiколi не трэба забываць пра эмацыянальны характар бяседы. Аднак у апошнiя дзесяцiгоддзi клопат пра навагоднюю весялосць, песнi амаль усе бяседнiкi перакiнулi на тэлебачанне. I яно забаўляе нас. То на адной праграме, то на другой, трэцяй... шукаем духоўнага паратунку. Гэтак спадзяёмся паяднаць застольнiкаў... А потым цэлы год не можам выправiць духоўную ўраўнаважанасць. Асабiстую. I агульную. Бо не нашымi душамi яднаўся навагоднi рэй... I заўсёды на дапамогу прыходзiць песня. I не адна. Свая, родная. I сяброў, суседнiх народаў. Няхай навагодняя ноч рознакалярова асветлiцца ад сумеснага спеву, ад шчырасцi нашых духоўных памкненняў. — Ой, зiма, зiма, ты марозная, Нашто ж ты каня, эй, замарозiла? Каня белага, сiвагрывага, Хлопца й молайца, эй, чорнабрывага.
А ў таго хлопца кучары ўюцца, За яго кудры, эй, дзяўчаты б’юцца. — Вы ж не бiцеся, не сварыцеся, За мае кудры, эй, памiрыцеся.
А мае кудры ўюцца не для вас, Ёсць ў мяне дзяўчына — лепшая ад вас. Яна мяне ў бой выправажала, Яна мае кудры пазавiвала. Другi радок кожнай страфы паўтараецца. Звычайна назва народнай песнi падаецца па першым радку, але называюць i скарочана. Як i ўсе фальклорныя творы, так i песня "Ой, зiма, зiма" бытуе ў варыянтах. Змяшчаецца тэкст, якi запiсаў Уладзiмiр Раговiч на Столiншчыне. Некаторыя эстрадныя гурты першую страфу песнi робяць прыпевам. Падрыхтаваў Мiхась ШАВЫРКIН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
І мароз адступае, калi гучыць-разносiцца песня. I людзi прасвятляюцца, духоўна ўзносяцца, калi спяваюць. I звычайная бяседа становiцца прамянiстым свя
|
|