21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

Елачныя базары пачнуць працаваць у Мiнску з 24 па 31 снежня з 10.30 да 19.30 без выхадных i святочных дзён.

Мабiльныя групы па выяўленнi фактаў рэалiзацыi пiратэхнiчных вырабаў i яе дзяжураць у пераднавагоднiя днi ва ўсiх раёнах Мiнска. Толькi на працягу трох апошнiх дзён канфiскавана больш за 11 тыс. адзiнак пiратэхнiкi.

Беларуска-расiйскае прадпрыемства па вырошчваннi вугра будзе пабудаванае ў Калiнiнградскай вобласцi. Магутнасць прадпрыемства складзе 50 тон вугра i 1,25 млн яго малька ў год. Кошт праекта ацэньваецца ў 93 млн. расiйскiх рублёў. Заканчэнне будаўнiцтва прызначана на 2011 год. Беларускi бок атрымаў таксама прапанову накiраваць студэнтаў для ўдзелу ў кругасветнай экспедыцыi паруснiка "Крузенштэрн".

Пажар у Рэчыцкiм раёне адабраў жыццё ў маладой мацi i яе двухгадовага сына. З ахопленай полымем кватэры супрацоўнiкам МНС удалося выратаваць 28-гадовага мужчыну i дзяўчынку 2003 г.н. Мяркуемай прычынай пажару з’яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Папулярны сярод польскiх i замежных турыстаў гарналыжны курорт Закапанэ увёў на перыяд калядных i навагоднiх святаў уласную валюту. Закапанскiм фунтам можна разлiчвацца ў большасцi гарадскiх рэстаранаў, звычайных i сувенiрных крамаў. Фунт уяўляе з сябе бiметалiчную манету, якая, па меркаваннi гарадскiх уладаў, да ўсяго можа карыстацца побытам у нумiзматаў. На версе манеты змешчана выява бацькi польскай незалежнасцi Юзафа Пiлсудскага, на рэверсе — пiсьменнiка Стэфана Жаромскага. Курс аднаго закапанскага фунта складае 10 злотых (каля 2,5 еўра). Валюта курорта будзе знаходзiцца ў абарачэннi да 4 студзеня 2009 года.

Хiрургi лякарнi ў штаце Каларада (ЗША), якiя рабiлi аперацыю па выдаленнi пухлiны з галаўнога мозгу нованароджанага, са здзiўленнем выявiлi, што гэта зусiм не пухлiна, а маленькая ступня. Аперацыя рабiлася на трэцi дзень пасля нараджэння немаўляцi. Пухлiна выявiлася падчас магнiта-рэзананснай тамаграфii. Пры аперацыi акрамя добра сфармiраванай ступнi, з галавы дзiцяцi былi выдаленыя таксама фрагменты рукi i сцягна. Дактары патлумачылi, што назiралi рэдкую паталогiю — развiццё плода ўнутры плода. Брат-блiзня замест таго, каб развiвацца побач з Сэмам, пачаў расцi ў яго мозгу. У медыцыне апiсана не больш за 100 такiх выпадкаў.       ПОЎНЫ АБЗАЦ    

Улады iтальянскага Мiлана заявiлi, што канфiскаваныя мытнiкамi 40 кг чорнай iкры будуць раздадзеныя гарадской беднаце ў якасцi навагоднiх падарункаў. Кошт кантрабанднай бялужынай iкры, што прызначалася для продажу на чорным рынку ў Венецыi, Мiлане i Монтэ-Карла, складае больш за паўмiльёна долараў. Ідэя накiраваць далiкатэс у дабрачынныя сталоўкi, кухнi i прытулкi для бяздомных належыць Джуры Мантэгаца — супрацоўнiку аддзела па ахове лясоў i жывёлаў, якiя знiкаюць. "Я падумаў, што iкру трэба аддаць бедным, таму што ў мiнулым годзе падчас аналагiчнай аперацыi яе проста знiшчылi", — сказаў ён. Сярэдняя порцыя iкры для бедных складзе прыкладна 120 г — ад двух да чатырох разоў больш, чым падаюць на порцыю ў дарагiх рэстаранах. Таксама жабракам пададуць полiўку з чачавiцы i пасту.

Жыхар штата Iндыяна (ЗША) заплацiў падатак на нерухомасць у суме $21 тыс. манетамi. Гэта быў пратэст супраць высокiх падаткаў, якiя плацiць домаўладальнiк. Мужчына прывёз бухгалтарам смеццевае вядро з доларавымi манетамi вагой у 182 кг. Разам з манетамi ён прынёс плакат "Падаткi на ўласнасць зашкальваюць!" За 2 гады падаткi павялiчылiся на 48%. Калi яны не знiзяцца, пратэстант паабяцаў заплацiць iх у наступным годзе 10-цэнтавымi манетамi.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуска-расiйскае прадпрыемства па вырошчваннi вугра будзе пабудаванае ў Калiнiнградскай вобласцi. Магутнасць прадпрыемства складзе 50 тон вугра i 1
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика