21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Джэмпер — ад Пінскай фабрыкi, цукеркi — ад Ідэала

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Джэмпер — ад Пінскай фабрыкi, цукеркi — ад Ідэала

У Брэсце цяпер прынята ездзiць па пакупкi ў суседнюю Украiну. Яшчэ нядаўна там быў зафiксаваны рэкордны рост долара, нашым суайчыннiкам стала вельмi выгадна атаварвацца прадуктамi, ну а шырспажыў там заўсёды быў значна таннейшы. Таму ў чэргах на перасячэнне беларуска-ўкраiнскай мяжы стаялi да пяцi гадзiн. А лiтаральна ў суботу сваяк быў у раёне перахода "Макраны" i сказаў, што нiякай чаргi няма зусiм. Гэта значыць, што долар у суседняй краiне пайшоў унiз.

Суседзi, што паспелi з’ездзiць у Ковель i Ратна, засталiся задаволеныя. Прывезлi фрукты, цукеркi, масла, крупы, вiно. Я таксама збiралася паехаць, але па шэрагу прычын зрабiць гэта не атрымалася. Таму падарункi купляю ў сваiх гандлёвых кропках. Лiтаральна ў выхадныя на блiжэйшым рынку "Стары горад" купiлi сыну-школьнiку джэмпер Пiнскай трыкатажнай фабрыкi за 43 тысячы, якасны i стыльны. Там жа, у павiльёне, разгаварылiся яшчэ з адной пакупнiцай i пашкадавалi аб тым, што фабрыка не ўмее сачыць за модай i не выпускае стыльнае жаночае адзенне. Нам з Турцыi, iншых краiн вязуць прыгожы трыкатаж, толькi якасць яго выклiке сумненнi i цэны, бывае, кусаюцца. Узялi б мадэль, скапiрвалi б. А то жаночыя вырабы добрай якасцi патыхаюць учарашнiм днём.

Па традыцыi абменьваемся падарункамi з сям’ёй сяброў з Бабруйска. Для гэтай пасылкi купiлi цукеркi "Мiрабэла" ад фiрмы "Iдэал". Трэба ж фарсануць нейкiм брэсцкiм брэндам. Ну а для падарунка ў Маскву я выбрала сурвэткi з аршанскага лёну. Па-мойму, наш лён любяць ва ўсiх краiнах.

Святлана ЯСКЕВIЧ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брэсце цяпер прынята ездзiць па пакупкi ў суседнюю Украiну. Яшчэ нядаўна там быў зафiксаваны рэкордны рост долара, нашым суайчыннiкам стала вельмi в
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика