Якiя вокны падыходзяць для нашай шыраты?
Якiя вокны падыходзяць для нашай шыраты?
У адным з нумароў адзiн з вашых аўтараў дапамагаў у выбары вокнаў з ПВХ. Там ён сцвярджаў, што дастаткова аднаго паветранага прамежку памiж унутраным i вонкавым шклом. Гэта яго вялiкая памылка, таму што гэта яго асабiстая думка. Фiнскiя ж вучоныя даўно падлiчылi, што для шыраты Кiева эканамiчна выгадна выкарыстоўваць вокны з трайным шклом (з двума паветранымi прамежкамi). Па сённяшнiм часе, дык тым больш. Леанiд,<І> (прозвiшча i адрас не ўказаны). ,<І> (прозвiшча i адрас не ўказаны).
На жаль, наш чытач не ўказаў, якi канкрэтна артыкул ён чытаў. На тэму вокнаў з ПВХ, так званых шклопакетаў, на старонках "Звязды" iх за апошнi час было апублiкавана шмат. Прычым, як уласна прысвечаных самiм такiм вокнам увогуле, так i ў кантэксце iх выкарыстання ў жыллi падчас правядзення рамонту, абуладкавання iнтэр’еру. Вiдавочна, адзiн з такiх апошнiх i патрапiў на вочы Леанiду. Паколькi раiць выкарыстоўваць толькi адна-, двух- цi трохкамерныя шклопакеты абсалютна ўсiм, гэта ўсё роўна, што прапанаваць усiм аўтааматарам перасесцi на адну мадэль легкавiка. Усё iндывiдуальна i залежыць ад шэрагу фактараў: тыпу жылля, месца размяшчэння дома, паверха, на якi бок свету кватэра выходзiць i г.д. Аднакамерныя шклопакеты падыходзяць увогуле бадай толькi для балконаў цi лоджый. Ды i тое, калi яны ў вас халодныя, г.зн. вы не праводзiлi цэлы комплекс мерапрыемстваў па iх уцяпленнi (столi, подлогi, абшыўкi рознымi матэрыяламi сценаў, у некаторых выпадках — абуладкавання падлогi з падагрэвам або вывядзенне туды батарэй ацяплення). Калi вас задавальняе такi халодны балкон цi лоджыя, а вокны з iншых пакояў (спальнi, залы, кухнi), што выходзяць на iх, ужо маюць, напрыклад, двухкамерныя шклопакеты, навошта вам тады аддаваць лiшнiя грошы, пераплацiўшы за аналагiчныя вокны яшчэ i на балкон? Дарэчы, па сённяшнiм часе гэта якраз i з’яўляецца актуальным. Але калi некалi вы вырашылi зэканомiць, i паставiлi ва ўсёй кватэры двухкамерныя вокны, а гэтага, як высветлiлася, аказалася недастаткова, асаблiва ў пакоях з боку балкона цi лоджыi, дык у гэтым выпадку гаспадар мусiць паставiць i трайныя шклопакеты. Вось прыкладна ў такiм кантэксце мы раней i давалi парады.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адным з нумароў адзiн з вашых аўтараў дапамагаў у выбары вокнаў з ПВХ. Там ён сцвярджаў, што дастаткова аднаго паветранага прамежку памiж унутраным
|
|