21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Трэба жыць па сродках?

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Трэба жыць па сродках?

Расiйскi рубель i пасля Новага года працягвае знiжацца i адносна долара апусцiўся да 32 рублёў з гакам, а гэта ўжо гiстарычны мiнiмум. У гэты ж час наш рубель не толькi не здае пазiцый, а нават умацоўваецца. І тут мiжволi задумаешся, бо да нашага "зайчыка" найчасцей ставiлiся скептычна.

Сёння многiя ў разгубленасцi i не ведаюць, што думаць. Вось сусед па гаражы, чалавек ужо немаладога веку, 50 тысяч расiйскiх рублёў аддаў сыну.

— Як паглядзiш тэлевiзар, то страх бярэ, — кажа пенсiянер, — хвалююся, каб зноў не прапалi.

Людзi ў роздуме i ўжо не кiдаюцца на долары i еўра — доўгiх чэргаў не даводзiлася ў апошнiя днi бачыць.

У матэрыяльным плане наша насельнiцтва даволi аднастайнае. Ёсць у краiне вельмi багатыя людзi, яны варочаюць мiльярдамi, але такiх нямнога, у межах статыстычнай памылкi (0,001 %). Больш тых, хто жанглiруе сотнямi мiльёнаў i калi да iх яшчэ прыплюсаваць дзелавых людзей (у шырокiм сэнсе слова), якiя ў сваiм распараджэннi маюць пад сто мiльёнаў рублёў, то ўсяго набярэцца прыкладна 20 %, крызiс iх асаблiва турбуе: вялiкiя грошы — вялiкiя праблемы.

Але ж i астатнiя восемдзясят працэнтаў насельнiцтва востра рэагуюць не толькi на цэны, але i хiстанне рубля, бо фiнансавая падушка бяспекi ў людзей даволi тонкая, а ў многiх пенсiянераў, сацыяльна неўладкаваных цi праблемных людзей — яе ўвогуле няма.

I ўсё ж у большасцi прыхавана ў "загашнiках" ад некалькiх мiльёнаў рублёў да некалькiх тысяч долараў. Грошы "наскрэблi" на смерць, на чорны дзень цi "каб у хаце рубля не было", скажа нехта.

Ведаючы, як трапятлiва нашы людзi ставяцца да грошай, не даводзiцца здзiўляцца на iх рэакцыю — чалавек збянтэжаны, бо не ведае каго слухаць. Па тэлевiзары раяць трымаць грошы ў банку, сусед падказвае, што за лепшае будзе перавесцi iх у долары, а знаёмы ўпэўнены — трэба нешта купiць салiднае, пакуль цана не падскочыла.

За гэтымi хваляваннямi стаiць страх страцiць накопленае.

Людзi ўжо "стрэляныя вераб’i" — дзевяностыя iх навучылi. Тады нiкому i ў галаву не магло прыйсцi, што тысячы савецкiх могуць ператварыцца ў паперу. А яшчэ ж быў i дэфолт 1998 года.

Бясконцымi размовамi пра крызiс людзей запалохалi i яны чакаюць нечага вельмi страшнага, а наўкол усё, быццам бы, як раней i нiчога надзвычайнага не адбываецца. I закрадваецца надзея, што крызiс — гэта нейкi падман, што ён абыдзе нас бокам цi пачакае.

Але дыханне крызiсу адчуваецца.

n n n

Яшчэ напрыканцы мiнулага года кiраўнiцтва горада Баранавiчы запрашала гасцей на адкрыццё лядовага палаца. Маўляў, урачыстасцi павiнны прайсцi ў снежнi 2009 года. I вось на заключнай, 13-й сесii па вынiках сацыяльна-эканамiчнага развiцця горада ў 2008 годзе прагучалi i песiмiстычныя ноткi.

Напачатку будаўнiцтва лядовага палаца нiякiх сумненняў наконт фiнансавання гэтага грандыёзнага для горада аб’екта не было. Столькi мiльярдаў гораду выдзелiць вобласць, паступяць грошы i з рэспублiканскага бюджэту, i лядовы палац будзе ўзведзены.

Будаўнiцтва пачалося актыўна. Неўзабаве выраслi сцены, а сёння вядуцца работы на даху... i здавалася, што ўсё iдзе ў адпаведнасцi з планам. Але ўзнiкла праблема. Каб закончыць будаўнiцтва, патрэбна яшчэ 44 млрд рублёў, а ў горада ёсць толькi 15 млрд.

Дзе ўзяць астатнiя? Хоць i iх можа не хапiць.

Вядомы ў горадзе прадпрымальнiк А. Войцiк аб’явiў, што прадпрымальнiкi гатовыя дапамагчы, i быццам бы, могуць частку свайго прыбытку адлiчваць на будаўнiцтва лядовага палаца.

Заклiк ухвальны, але ўсё ж невядома, якую частку прыбытку захочуць аддаваць мясцовыя прадпрымальнiкi i цi пойдуць на гэта.

Пацiкавiўся ў знаёмага прадпрымальнiка наконт прапановы.

— Не ведаю, можа Войцiку i няма куды грошай дзяваць, ён у горадзе не апошнi чалавек, а мне як бы сям’ю пракармiць. Калi i надалей будзе такi вялы гандаль, то невядома да чаго дойдзе, — быў адказ.

Сапраўды, пасля Новага года пакупнiкi каля палатак i ралетаў з прамысловымi таварамi не тоўпяцца, у студзенi заўсёды гандаль iдзе на спад. А як будзе сёлета далей, сказаць цяжка.

Але вернемся да лядовага палаца. Крызiс наступае i ад яго не ўцячы. А зыходзячы з гэтага лядовы палац не такi ўжо "горадастваральны" аб’ект, каб столькi аддаваць яму ўвагi — пачакае. Вунь баваўнянаму аб’яднанню не хапае 32 млрд рублёў абаротных сродкаў i на складах прадукцыi ляжыць на 19 мiльярдаў. Заробкi на швейнай фабрыцы меней за 200 долараў, а колькi праблем з заводам аўтаматычных лiнiй, ААТ "Баранавiчыдрэў", дзвюма абутковымi фабрыкамi....

Не дужа аптымiстычная сiтуацыя i на iншых прадпрыемствах горада.

Можна спадзявацца, што прадпрымальнiкi вольна цi не, але часткова дапамогуць з будаваннем Лядовага палаца. Толькi не трэба забываць, што ўсё ўзаемазвязана i ў такой сiтуацыi чакаць замежных iнвестараў не выпадае — клiмат у горадзе будзе ўспрымацца як не дужа спрыяльны для гэтага. Чуткамi зямля поўнiцца.

Сёння ў Баранавiчах 33 прадпрыемствы з замежным капiталам, а для такога горада гэта мала, бо, напрыклад, у Бярозе, а гэты райцэнтр у шэсць разоў меншы за Баранавiчы, такiх прадпрыемстваў толькi на палову меней.

Спрыяльныя ўмовы для бiзнэсу, асаблiва замежнага, ствараюцца гадамi, а разбурыць усё можна адным неабдуманым рашэннем.

I ўвогуле, трэба жыць па сродках. Гэта датычыцца сям’i, прадпрыемства, горада, краiны... Iнакш гаспадарыць немагчыма.

Людзей хвалююць зямныя праблемы. Дастаткова наведаць краму, прыслухацца, пра што гавораць у электрычцы цi аўтобусе, каб пачуць, што ўсiх турбуе адно i тое ж: каб была работа, каб не раслi цэны, каб наш рубель быў стабiльны, каб падняць на ногi дзяцей, каб дадалi пенсii i не было чаргi да дактароў...

Трэба прыслухоўвацца да людзей...

Сымон Свiстуновiч.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расiйскi рубель i пасля Новага года працягвае знiжацца i адносна долара апусцiўся да 32 рублёў з гакам, а гэта ўжо гiстарычны мiнiмум. У гэты ж час на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика