21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Што на стале?

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Што на стале?

Мой стрыечны брат з Мiнска перайшоў у сваiм харчаваннi толькi на кашы з усялякiх круп, менавiта кашы i толькi на вадзе, без дабаўлення якога-небудзь раслiннага, крый божа, жывёльнага тлушчу. Так беражэ сябе. Нават ад бульбы адмовiўся. У iнтэрнэце знайшоў сур’ёзныя доказы таго, што бульбу можна есцi толькi тады, калi яна вырасла, свежая. А з цягам захоўвання ў бульбе накоплiваюцца шкодныя рэчывы, ледзь не атрута. Нам, беларусам, якiя i мянушку сярод iншых народаў маюць — "бульбашы" альбо "бульба дробненькая", гэта падаецца дзiўнаватым. Але, але... Сапраўды, а калi мы прызвычаiлiся да бульбы? Ды па часе для развiцця славянскай супольнасцi зусiм нядаўна, нейкiя трыста гадоў таму. На абсягах Расiйскай iмперыi гэту культуру ўводзiлi сiлком, пад пугай. Былi i "бульбяныя" бунты. Прускi кароль Фрыдрых ІI быў хiтрэйшы, прыцягненне насельнiцтва да бульбы рабiў так: пад аховай салдатаў высаджвалася, даглядалася бульба, пад аховай жа яна i капалася. А вось на ноч ахова здымалася. I нават сумленныя немцы не маглi не паквапiцца на тое, што было пад аховай. Бульбяны суп — адтуль, з Прусii.

Сёння вельмi шмат парад аб тым, што паставiць на стол. Любы паважаючы сябе тэлеканал абавязкова мае адну, а то i некалькi перадач, своеасаблiвых кулiнарных серыялаў. Неяк вызначаецца ў шэрагу iх перадача з удзелам Юлii Высоцкай, жонкi расiйскага кiнарэжысёра Андрэя Канчалоўскага (НТБ), якая гатуе для сваёй сям’i, часам сям’я i прысутнiчае на экране ў смакаваннi прыгатаванага. Але на гэтым стале вельмi шмат экзатычнага, дарагога, iнгрэдыенты часам нават па назве незразумелыя радавому беларусу. Больш прасцейшы Барыс Бурда на "Ладзе". У яго пераважае кухня розных народаў.

Бог стварыў нас такiмi, што спажываем у ежу i жывое. Адзiн з непрыдуманых герояў майго любiмага Янкi Брыля бясконца паўтараў: "Я галодзен. Мне б уцiлiзiраваць свiных плячэй". Так, мяса, сала здаўна ў народзе лiчылася i лiчыцца дасюль той ежай, якая дае сiлы, спрыт.

У нейкiм часопiсе, не помню якiм, прачытаў сур’ёзны дыспут аб вартасцях i хiбах свiнiны, ялавiчыны, баранiны. У рэшце рэшт дыспутанты прыйшлi да разумнай, на мой погляд, высновы: есцi на карысць можна ўсё, толькi меру захоўвай, чалавеча. "Монтэ Крыста" Аляксандра Дзюма прыцягвае пры першым прачытаннi, безумоўна, iнтрыгай. Але ж там герой за сталом, на якiм дзiвосы ледзь не з усяго свету, кажа, што спажывае ўсё, але толькi пакрысе.

Да Другой сусветнай вайны мае родныя Паставы былi тыповым мястэчкам, дзе на нейкую тысячу беларусаў, рускiх, палякаў прыходзiлася больш пяцi тысяч яўрэяў. Жылi яны па сваiх, строга рэгламентаваных правiлах. I, купiўшы на кiрмашы курыцу, яўрэй найперш нёс яе да спецыялiста-суродзiча, прафесiяй якога было пазбаўляць гэту курыцу жыцця. Тады яна лiчылася кашэрнай. I сёння той-сёй са старых пастаўчан, убачыўшы на стале засмажаную курыцу, з усмешкай пытаецца: "А цi кашэрная?" Цяпер гэта азначае крыху iншае: можа, гэта размарожаная курыца, з тых, якiя пасля птушкафабрыкi доўга бадзяюцца па складах i крамах, альбо тая, якая яшчэ ранiцой мiрна квактала ў дварышчы.

Недзе ў снежнi за лiтаратурную дапамогу сябрам у суседнiм Мядзельскiм раёне я атрымаў падзяку, а ў даважак да яе шчупака кiлаграмы на два. Свежанькага, вiдаць, толькi выцягнутага з аднаго з нарачанскiх азёраў. Бо калi пачаў ачышчаць луску — яна аддзялялася лёгка, свабодна. I вось доўга хадзiў над гэтым шчупаком. Што ж прыгатаваць? Можна i зафаршыраваць, шмат разоў рабiў гэта па рэцэпце, якi некалi расказала старая яўрэйка. Але ж шмат работы, ды i на такога шчупака застолле трэба збiраць, адзiн, як казаў той Брылёўскi герой, "не ўцiлiзiруеш". Зрабiў больш практычна: з галавы, хваста, плаўнiкоў ды iншых частак атрымалася юшка. А замарожанае фiле смажылася некалькi дзён.

Загаварыў пра рыбу i ўспомнiў пра пост. Безумоўна, мала хто сёння прытрымлiваецца гэтага. Тым больш у Новы год, тым больш таму, што, напрыклад, у нашых мясцiнах палова насельнiцтва каталiцкага веравызнання i ў iх ужо самы мясаед. А падумайце, калi ў сям’i, (што вельмi i вельмi частае) адзiн праваслаўны, а другi каталiк... Гэта даўняе непаразуменне памiж дзвюма хрысцiянскiмi канфесiямi прыводзiць да шматлiкiх недарэчнасцяў. А адзiн мой знаёмы смяецца: "Мне дык i лацвей. З жонкай святкую ейныя каталiцкiя Каляды. А яна ж мяне i вiншуе-частуе i на мае праваслаўныя".

З дзяцiнства помню дзядулевы ўспамiны пра пост. Тады яго прытрымлiвалiся вельмi строга. Нi ў адной хаце ў нашай праваслаўнай вёсцы сем тыдняў не пахла скаромiнай. Але ж бочачку селядцоў дзядуля купляў на пару з суседам. I з’ядалася гэта бочачка спрытна. Найперш з бульбай, не ведалi старыя, што i яна, аказваецца, шкаднаватая для арганiзма.

А ўвогуле ж, што толькi нi есць чалавецтва, што толькi нi ставiць на свой стол — ад поўначы да поўдня, ад усходу да захаду. Былi часы, калi i адзiн аднаго елi, бедны капiтан Кук — адна з самых славутых такiх ахвяраў. Магчыма, гэта проста легенда. А вось адзiн аднаго ядзiм у пераносным сэнсе мы штодня. Дык давайце ад гэтай нематэрыяльнай i няўдзячнай ежы пастараемся адмовiцца.

Алесь Касцень.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мой стрыечны брат з Мiнска перайшоў у сваiм харчаваннi толькi на кашы з усялякiх круп, менавiта кашы i толькi на вадзе, без дабаўлення якога-небудзь р
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика