21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Стаць прадпрымальнікам за 17 хвiлiн

26.08.2009 10:45 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Стаць прадпрымальнікам за 17 хвiлiн

З 1 лютага пачаў дзейнiчаць Дэкрэт № 1 Прэзiдэнта аб дзяржаўнай рэгiстрацыi i лiквiдацыi (спыненнi дзейнасцi) суб’ектаў гаспадарання, якi няблага так ускалыхнуў грамадства, безумоўна, у станоўчым сэнсе. Бо гэты новы дакумент зрабiў рэгiстрацыю ІП i юрыдычнай асобы па заяўляльным прынцыпе: прыйшоў з пашпартам, фотаздымкам (плюс статут для юрыдычных асобаў), заплацiў дзяржпошлiну, напiсаў заяву — i назаўтра ўжо будзеш мець на руках пасведчанне аб рэгiстрацыi. Учора, у панядзелак, быў першы дзень, калi новы механiзм можна было выпрабаваць на практыцы, i я вырашыў яго праверыць.

IПэшнiкам станавiцца нешта пакуль не хацелася, бо i журналiстыкай сёння на кавалак хлеба сабе зарабiць магу. Таму паехаў у адмiнiстрацыю Кастрычнiцкага раёна Мiнска проста пагутарыць з народам у калiдорах ды са спецыялiстамi аддзела прадпрымальнiцтва. Прыехаў я якраз пасля абеду. Iду па калiдоры i бачу: народу процьма! Ну, думаю, павалiў народ у першы дзень рэгiстрацыi па заяўляльным прынцыпе. Так i да вечара ў чэргах прастаяць можна!

Ажно трохi агледзеўся: дык адны па льготныя крэдыты, другiя яшчэ куды ў чэргах сядзяць. А каля патрэбнага мне 116-га кабiнета — дык толькi адзiн малады чалавек. Заняў я за iм чаргу i разгаварыўся з гэтым хлопцам. Зваць яго Дзмiтрый. Сам ён з Мiнска. Стаць прадпрымальнiкам вырашыў тыднi два таму.

— Ды не сказаў бы, што ўвядзенне рэгiстрацыi па заўляльным прынцыпе паўплывала на маё рашэнне стаць IП, — прызнаецца ён. — I так збiраўся. Ну а тое, што спрасцiлi працэдуру — дык, зразумела ж, добра! Чым меней дакументаў i меней чакаць — тым лепш.

Яшчэ Дзмiтрый сказаў, што асноўныя праблемы зараз — гэта не рэгiстрацыя, а арэнда i пошук стартавага капiталу...

Але тут яго паклiкалi ў кабiнет. А я засёк, за колькi хвiлiн ён стане прадпрымальнiкам. 5... 10... 15... Ну, думаю, зацягваецца рэгiстрацыя. Ажно не — роўненька праз 17 хвiлiн Дзмiтрый выйшаў задаволены — заўтра сказалi прыходзiць па пасведчанне аб рэгiстрацыi. Развiталiся, i ў кабiнет пайшоў я.

Гаспадыня кабiнета, Святлана Рэуцкая, галоўны спецыялiст аддзела прадпрымальнiцтва i рэгiстрацыi ўпраўлення эканомiкi адмiнiстрацыi Кастрычнiцкага раёна, расказала мне, што на 14:38 за першы дзень працы па новым прынцыпе зарэгiстравалiся шэсць iндывiдуальных прадпрымальнiкаў:

— У прынцыпе, гэта прыкладна столькi ж, колькi i заўсёды. У нас i да гэтага 10—15 чалавек за дзень рэгiстравалiся.

Калi я выходзiў з кабiнета, на калiдоры чакалi яшчэ 3-4 чалавекi. Мяркую, пад канец дня ў Святланы Мiкалаеўны набярэцца якраз тых жа чалавек 15, як i раней.

Цiкава мне стала, як адрэагавала iнiцыятыўная частка насельнiцтва на Дэкрэт №1 у рэгiёнах. Тэлефаную на захад, у Пiнск. Крысцiна Ганчарык, начальнiк аддзела прыватызацыi i рэгiстрацыi суб’ектаў гаспадарання, расказала, што яны на тры гадзiны дня ўжо зарэгiстравалi 6 новых IП i 6 — перарэгiстравалi. Але для iх гэта таксама звычайная колькасць — у дзень яны рэгiструюць ад 8 да 16 чалавек.

Тэлефаную на ўсход, у Оршу. Там за палову дня зарэгiстраваўся толькi адзiн чалавек у якасцi IП, а таксама адна юрыдычная асоба. Але Галiна Свiцiна, начальнiк упраўлення эканомiкi Аршанскага гарвыканкама, кажа, што народ актыўнасць праяўляе:

— Людзi тэлефануюць сёння, пытаюць як i што, якi зараз новы парадак. I тэлефануюць больш актыўна, чым было да гэтага...

Павел БЕРАСНЕЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 лютага пачаў дзейнiчаць Дэкрэт № 1 Прэзiдэнта аб дзяржаўнай рэгiстрацыi i лiквiдацыi (спыненнi дзейнасцi) суб’ектаў гаспадарання, якi няблага так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика