21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

АДКАЗВАЮЧЫ НА ВЫКЛІКI ЧАСУ

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

АДКАЗВАЮЧЫ НА ВЫКЛІКI ЧАСУ Выступленне Старшыні Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Андрэйчанкi У.П. на адкрыццi другой сесii Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь чацвёртага склiкання     Паважаныя дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў, запрошаныя i журналiсты!

Сёння ў адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь пачынае работу другая сесiя Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь чацвёртага склiкання.

У мiжсесiйны перыяд дэпутацкi корпус ажыццяўляў планамерную дзейнасць, накiраваную на ўдасканаленне нацыянальнага заканадаўства. Праводзiлася падрыхтоўка законапраектаў, вывучалася правапрымяняльная практыка, выяўлялiся праблемныя пытаннi, вызначалiся шляхi iх вырашэння. Гэтаму садзейнiчала канструктыўнае ўзаемадзеянне з суб’ектамi права заканадаўчай iнiцыятывы, экспертамi, вучонымi i грамадскасцю. Найбольш актуальныя тэмы абмяркоўвалiся на выязных семiнарах Палаты прадстаўнiкоў, выязных пасяджэннях пастаянных камiсiй, у ходзе сустрэч дэпутатаў з працоўнымi калектывамi i выбаршчыкамi.

Па вынiках праведзенай работы ў праект парадку дня сесii, якi будзе прапанаваны вам для зацвярджэння, уключаны 34 пытаннi, сярод якiх 16 законапраектаў у першым чытаннi, 11 — у другiм, 3 — аб ратыфiкацыi мiжнародных дагавораў Рэспублiкi Беларусь. Нам трэба будзе таксама разгледзець 4 дэкрэты Кiраўнiка дзяржавы.

Укладам парламентарыяў у вырашэнне задачы па мiнiмiзацыi ўплыву сусветнага крызiсу на нацыянальную эканомiку павiнен стаць пакет прававых дакументаў, накiраваных на павышэнне ўстойлiвасцi фiнансавай сiстэмы, далейшую лiбералiзацыю эканомiкi, развiццё дзелавой актыўнасцi суб’ектаў гаспадарання i грамадзян.

Важную ролю ў стабiлiзацыi ўнутранага валютнага рынку, прыцягненнi знешнiх i ўнутраных iнвестыцый, недапушчэннi адтоку капiталу з краiны павiнны адыграць праекты законаў аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Банкаўскi кодэкс Рэспублiкi Беларусь i ў Закон "Аб валютным рэгуляваннi i валютным кантролi", якiя будуць разгледжаны ў другiм чытаннi.

У бюджэтнае заканадаўства прапануецца ўнясенне карэктыў, якiя павiнны забяспечыць упарадкаванне фiнансавання бюджэтных арганiзацый, а таксама рацыянальнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў. Стадыю першага чытання пройдзе законапраект, накiраваны на павышэнне эфектыўнасцi выкарыстання Дзяржаўнага фонду каштоўных металаў i каштоўных камянёў, удасканаленне iх улiку i захоўвання.

Прадоўжыцца сiстэмная работа па абнаўленнi прававых асноў дзейнасцi ўнiтарных прадпрыемстваў, гаспадарчых аб’ектаў, садоўнiцкiх таварыстваў, ажыццяўленнi долевага будаўнiцтва.

На ўдасканаленне нормаў, што рэгулююць пытаннi рэгiстрацыi, прававой аховы i выкарыстання таварных знакаў i знакаў абслугоўвання, абароны правоў iх уладальнiкаў, накiраваны праект Закона "Аб унясеннi дапаўненняў i змяненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях iнтэлектуальнай уласнасцi". Праект будзе разгледжаны ў другiм чытаннi.

З улiкам новых заканадаўчых актаў i правапрымяняльнай практыкi будуць скарэктаваны нормы законаў "Аб асновах транспартнай дзейнасцi" i "Аб дарожным руху". Да разгляду ў першым чытаннi рыхтуецца праект Закона "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях рэгулявання зямельных адносiнаў".

Не застануцца без увагi заканадаўцаў i пытаннi спрашчэння адмiнiстрацыйных працэдур. Так, у законапраекце "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб дзяржаўнай экалагiчнай экспертызе", якi пройдзе першы этап разгляду, прадугледжваецца змяненне парадку правядзення дзяржаўнай экалагiчнай экспертызы, што дасць магчымасць значна скарацiць час пры атрыманнi дазволу на будаўнiцтва.

У сацыяльным блоку парадку дня ключавым з’яўляецца праект Закона "Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палiтыкi". Упершыню на ўзроўнi закона будуць вызначаны асноўныя напрамкi палiтыкi дзяржавы ў гэтай галiне, у тым лiку падтрымка моладзi ў атрыманнi адукацыi, садзейнiчанне ў рэалiзацыi яе права на працу, падтрымка маладых сем’яў. Значнасць законапраекта абумовiла неабходнасць яго ўсебаковага абмеркавання, у якiм прынялi ўдзел прадстаўнiкi рабочай i навучэнскай моладзi, маладзёжных грамадскiх аб’яднанняў.

У ходзе сесii парламентарыi таксама разгледзяць законапраекты ў сферы адукацыi i культуры.

Асаблiвую актуальнасць набывае сёння прававое вырашэнне праблем сацыяльна неабароненых груп насельнiцтва. Стадыю другога чытання павiнен прайсцi законапраект "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях сацыяльнай абароны грамадзян, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, iншых радыяцыйных аварый".

Вялiкае сацыяльнае гучанне мае падрыхтаваны да разгляду ў першым чытаннi праект Закона "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях сацыяльнай абароны iнвалiдаў". Законапраект замацоўвае сiстэму мераў, накiраваных на забеспячэнне паўнацэннага ўдзелу iнвалiдаў у жыццi грамадства i прывядзенне заканадаўства ў гэтай сферы ў адпаведнасць з нормамi мiжнароднага права.

Да заключнай стадыi разгляду рыхтуецца праект Закона "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях абарачэння лекавых сродкаў". Рэалiзацыя яго нормаў будзе садзейнiчаць стварэнню ўмоў для забеспячэння насельнiцтва якаснымi лекавымi сродкамi i iх даступнасцi, асаблiва для жыхароў вёскi.

Прадоўжыцца работа па ўдасканаленнi заканадаўчага забеспячэння канстытуцыйных правоў грамадзян, у тым лiку права на здаровыя i бяспечныя ўмовы працы, спрыяльнае навакольнае асяроддзе.

У ходзе вясновай сесii нам трэба будзе завяршыць работу над важкiм пакетам дакументаў, накiраваных на ўмацаванне сiстэмы нацыянальнай бяспекi. Гэта ў першую чаргу праекты законаў аб органах i падраздзяленнях па надзвычайных сiтуацыях Рэспублiкi Беларусь, аб дзяржаўнай ахове, законапраекты аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон "Аб Узброеных Сiлах Рэспублiкi Беларусь", а таксама ў некаторыя кодэксы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях абароны дзяржаўных сакрэтаў.

На ўмацаванне правапарадку, узмацненне барацьбы з такiмi антыграмадскiмi з’явамi, як п’янства i наркаманiя, накiраваны падрыхтаваны да першага чытання законапраект, якiм прапануецца выкласцi ў новай рэдакцыi Закон "Аб мерах прымусовага ўздзеяння ў адносiнах да хранiчных алкаголiкаў i наркаманаў, якiя сiстэматычна парушаюць грамадскi парадак або правы iншых асобаў" i ўнесцi карэктывы ў шэраг iншых нарматыўных прававых актаў.

Нам таксама трэба будзе разгледзець праект Закона "Аб амнiстыi ў сувязi з 65-годдзем вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў". Нормы законапраекта ўсебакова абмеркаваны з зацiкаўленымi дзяржаўнымi органамi, што дасць магчымасць пры прыняццi рашэння забяспечыць баланс iнтарэсаў асобы, грамадства i дзяржавы.

Значная работа праводзiцца па ўдасканаленнi заканадаўства, што рэгулюе судова-прававыя адносiны, устанаўлiвае статус дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў, дэпутата Палаты прадстаўнiкоў, члена Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, а таксама заканадаўства па пытаннях дзяржаўнай статыстыкi, дакументавання насельнiцтва.

Актыўны ўдзел Рэспублiкi Беларусь у сiстэме мiжнародных эканамiчных, палiтычных i культурных сувязяў патрабуе пастаяннай работы па прывядзеннi нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасць з прынцыпамi i нормамi мiжнароднага права. У гэтым кантэксце трэба адзначыць праекты законаў па пытаннях знаходжання ў нашай краiне замежных грамадзян i асобаў без грамадзянства, а таксама выезду з Рэспублiкi Беларусь i ўезду ў яе нашых грамадзян.

У ходзе сесii ў парадак дня будуць уключацца i iншыя пытаннi. У першую чаргу тыя, над якiмi ўжо працуюць пастаянныя камiсii. Акрамя таго, мы чакаем унясення ў Палату прадстаўнiкоў новых законапраектаў. Сярод iх праекты законаў "Аб зацвярджэннi справаздачы аб выкананнi рэспублiканскага бюджэту за 2008 год", "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублiкi Беларусь па пытаннях перамяшчэння асобных вiдаў тавараў праз мытную гранiцу Рэспублiкi Беларусь" i iншыя. Плануецца ўнясенне больш як 25 законапраектаў аб ратыфiкацыi мiжнародных дагавораў. Найбольш важнымi з iх з’яўляюцца 14 праектаў законаў аб ратыфiкацыi дагавораў, заключаных у рамках Еўразiйскага эканамiчнага супольнiцтва.

Трэба зрабiць усё неабходнае, каб гэтыя дакументы таксама былi разгледжаны. Пры гэтым трэба пастаянна трымаць у полi зроку пытаннi якасцi падрыхтоўкi законапраектаў. Асаблiва хачу падкрэслiць важнасць сiстэмнай работы з суб’ектамi права заканадаўчай iнiцыятывы. Як паказвае практыка, удзел парламентарыяў у рабоце над законапраектамi да iх унясення ў Палату прадстаўнiкоў дае станоўчыя вынiкi. Гэта пацвярджае вопыт работы над праектамi законаў аб рэспублiканскiм бюджэце на чарговы фiнансавы год.

Актывiзацыя знешнепалiтычнай дзейнасцi Рэспублiкi Беларусь абумовiла iнтэнсiўнасць i шырыню геаграфii мiжнародных парламенцкiх кантактаў. Дэпутаты Палаты прадстаўнiкоў прынялi ўдзел у 50 мерапрыемствах мiжнароднага характару.

Па лiнii Парламенцкага Сходу Саюза Беларусi i Расii найбольш важнымi падзеямi сталi пасяджэннi яго камiсiй, што прайшлi ў гарадах Мiнску, Маскве i Смаленску. Адбылася рабочая сустрэча кiраўнiкоў парламенцкiх дэлегацый дзяржаў — членаў Парламенцкай Асамблеi Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў Парламенцкай Асамблеi АБСЕ.

У рамках развiцця двухбаковага дыялога з краiнамi Садружнасцi Незалежных Дзяржаў адбыўся вiзiт у нашу краiну парламенцкай дэлегацыi Рэспублiкi Арменiя. У ходзе вiзiту праведзена трэцяе пасяджэнне Мiжпарламенцкай камiсii па супрацоўнiцтве Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Арменiя, прысвечанае пытанням удзелу парламентаў дзвюх краiн у забеспячэннi энергетычнай бяспекi.

Актуальныя тэмы беларуска-ўкраiнскiх адносiнаў былi разгледжаны ў г. Кiеве на другiм пасяджэннi Мiжпарламенцкай камiсii па супрацоўнiцтве Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь i Вярхоўнай Рады Украiны.

Адметнай рысай мiжсесiйнага перыяду стала актывiзацыя адносiнаў з еўрапейскiмi парламенцкiмi структурамi. У прыватнасцi, у ходзе вiзiту ў г. Мiнск дэлегацыi Паўночнага Савета i праведзенага ў г. Вiльнюсе пад эгiдай гэтай арганiзацыi мiжнароднага семiнара на тэму "Роля палiтыкаў у зменлiвым грамадстве" дасягнуты дамоўленасцi аб далейшым развiццi супрацоўнiцтва.

У лютым гэтага года г. Мiнск наведала дэлегацыя Камiсii па палiтычных пытаннях Парламенцкай Асамблеi Савета Еўропы. На перагаворах былi абмеркаваны захады па больш хуткай нармалiзацыi адносiнаў памiж Беларуссю i Саветам Еўропы, а таксама развiццi канструктыўнага дыялога беларускага Парламента з ПАСЕ. Нашы прадстаўнiкi ўзялі ўдзел у дэбатах па праекце даклада аб сiтуацыi ў Беларусi, што прайшлi на пасяджэннi гэтай камiсii ў г. Парыжы.

Дэлегацыя Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь удзельнiчала ў восьмым зiмовым пасяджэннi Парламенцкай Асамблеi АБСЕ, што праходзiла ў г. Вене. Асноўнай тэмай пасяджэння было абмеркаванне праблемы абнаўлення архiтэктуры еўрапейскай бяспекi. У ходзе дэбатаў наша дэлегацыя падтрымала расiйскую пазiцыю i выклала сваё бачанне працэсу падрыхтоўкi новага дагавора.

Важнай вяхой у развiццi канструктыўнага дыялога памiж Рэспублiкай Беларусь i еўрапейскiмi мiжпарламенцкiмi структурамi стаў другi сумесны семiнар на тэму "Паляпшэнне клiмату для прыцягнення замежных iнвестыцый", арганiзатарамi якога выступiлi дэлегацыя Парламента Рэспублiкi Беларусь у Парламенцкай Асамблеi АБСЕ i Рабочая група Парламенцкай Асамблеi АБСЕ па Беларусi. Да гэтага мерапрыемства быў прымеркаваны вiзiт у нашу краiну Старшынi Парламенцкай Асамблеi АБСЕ Жаау Саарэша. Выступленнi прадстаўнiкоў дзяржаўных органаў i прадпрымальнiцкiх структур Беларусi далi магчымасць давесцi да замежных удзельнiкаў семiнара аб’ектыўную iнфармацыю аб мерах, што прымаюцца ў краiне па паляпшэннi iнвестыцыйнага клiмату.

У першым квартале гэтага года адбылiся вiзiты ў Рэспублiку Беларусь парламенцкiх дэлегацый В’етнама, Фiнляндыi i Чэхii. У сваю чаргу дэлегацыi Парламента Беларусi ажыццявiлi вiзiты ў Венгрыю i В’етнам.

Прадстаўнiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь прымалi ўдзел у мерапрыемствах па лiнii Мiжпарламенцкай Асамблеi праваслаўя i ў мiжнародным назiраннi за правядзеннем агульнанацыянальнага рэферэндуму ў Азербайджанскай Рэспублiцы.

Не менш насычанай будзе праграма мiжнароднага супрацоўнiцтва Палаты прадстаўнiкоў i ў перыяд другой сесii.

Парламенцкая дэлегацыя Рэспублiкi Беларусь возьме ўдзел у 120-й сесii Мiжпарламенцкага Саюза, якая пройдзе ў г. Адыс-Абебе. У ходзе сесii адбудуцца агульная дыскусiя на тэму "Парламенты: будова свету, дэмакратыi i развiццё ў час крызiсу", а таксама абмеркаванне iншых пытанняў. У сувязi з разглядам праблемы змянення клiмату Нацыянальным сходам Рэспублiкi Беларусь падрыхтаваны зварот да парламентаў дзяржаў — бакоў Кiёцкага пратакола аб паскарэннi ратыфiкацыi беларускай папраўкi да гэтага мiжнароднага дагавора, якая ўстанаўлiвае для нашай краiны колькасныя абавязацельствы па абмежаваннi выкiдаў парнiковых газаў у атмасферу.

Сярод найбольш важных мерапрыемстваў трэба адзначыць правядзенне 36-й сесii Парламенцкага Сходу Саюза Беларусi i Расii. У маi 2009 года ў г. Санкт-Пецярбургу пройдуць чарговыя мерапрыемствы ў рамках мiжпарламенцкiх асамблей ЕўрАзЭС i СНД, а таксама Парламенцкай Асамблеi АДКБ.

Дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў трэба будзе ўдзельнiчаць у пасяджэннi парламенцкага камiтэта парламенцкай структуры Цэнтральнаеўрапейскай iнiцыятывы, 18-й штогадовай сесii Парламенцкай Асамблеi АБСЕ, 16-м пасяджэннi Генеральнай асамблеi Мiжпарламенцкай Асамблеi праваслаўя, а таксама ў 33-й сесii Генеральнай асамблеi Парламенцкай Асамблеi Чарнаморскага эканамiчнага супрацоўнiцтва.

Актыўным будзе i двухбаковы мiжпарламенцкi дыялог. Плануецца таксама ўдзел беларускiх парламентарыяў у мiжнародным назiраннi за парламенцкiмi выбарамi ў Рэспублiцы Малдова.

Паважаныя калегi! Найважнейшым напрамкам нашай дзейнасцi з’яўляецца пастаянная работа з людзьмi, iнтарэсы якiх мы прадстаўляем у Парламенце. Улiк меркаванняў грамадзян аб надзённых праблемах жыцця краiны i шляхах iх пераадолення — неабходная ўмова прыняцця вывераных заканадаўчых рашэнняў. У сувязi з гэтым хацелася б адзначыць прадукцыйнасць работы, праведзенай у выбарчых акругах у мiжсесiйны перыяд. Дэпутаты правялi 781 сустрэчу ў працоўных калектывах. Прыняты 5333 выбаршчыкi. Разгледжаны 4621 зварот грамадзян. Акрамя таго, дэпутаты бралі ўдзел ў 382 пасяджэннях мясцовых органаў улады. Упэўнены, што iнтэнсiўнасць гэтай дзейнасцi не знiзiцца i ў ходзе сесii.

Як бачым, нас чакае сур’ёзная работа. У многiм яе маштабы будуць вызначаны задачамi, якiя паставiць Кiраўнiк дзяржавы перад Парламентам у сваiм звароце з Пасланнем да беларускага народа i Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь. Іх выкананне запатрабуе ад нас максiмальнай сабранасцi, адказнасцi i прафесiяналiзму.

На заканчэнне хачу падзякаваць вам за добрую падрыхтоўку да сесii, пажадаць плённай працы i павiншаваць усiх прысутных з Днём яднання народаў Беларусi i Расii.

Дзякуй за ўвагу.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выступленне Старшынi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Андрэйчанкi У.П. на адкрыццi другой сесii Палаты прадстаўнiкоў Нац
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика