21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Тры чвэрцi беларусаў жывуць у гарадах

26.08.2009 12:09 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тры чвэрцi беларусаў жывуць у гарадах

У Беларусi павышаецца ўзровень нараджальнасцi, апошнiм часам у краiне з’яўляецца больш за 100 тысяч немаўлят у год. Прычым гэта тэндэнцыя працягнецца прынамсi да канца 2011 года — дзякуючы шматлiкаму пакаленню 1980-х. Разам з тым надалей сiтуацыя можа змянiцца: як адзначыла намеснiк старшынi Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Алена Кухарэвiч, з 2015 года нараджальнасць можа пайсцi на спад.

Жанчыны "ў плюсе" на тузiн гадоў

Цi не асноўнай дэмаграфiчнай праблемай застаецца высокi ўзровень смяротнасцi. Летась пайшлi з жыцця 133,9 тысячы грамадзян Беларусi, што перавысiла паказчык 2007 года на 900 чалавек. Пры гэтым агульны каэфiцыент смяротнасцi (колькасць выпадкаў на тысячу насельнiцтва) склаў 13,8. Ён нiжэйшы, чым у Расii цi ва Украiне — 14,7 i 16,4 адпаведна. Аднак да ўзроўню Еўропы нам далёка: каэфiцыент смяротнасцi ў Францыi адпавядае 8,5, Аўстрыi — 9.

Галоўнай прычынай смяротнасцi з’яўляюцца хваробы сiстэмы кровазвароту — 53 %. Далей iдуць новаўтварэннi (14 %), а таксама "знешнiя прычыны" — забойствы, самазабойствы, дарожна-транспартныя здарэннi, атручэннi. Летась толькi атручэннi алкаголем забралi 2605 жыццяў.

Пры гэтым паказчыкi смяротнасцi сярод мужчын перавышаюць паказчыкi смяротнасцi жаночай — 53 i 47 % адпаведна.

Не сакрэт, што сiтуацыя са смяротнасцю ў працаздольным узросце непасрэдна ўплывае яшчэ на адзiн адметны паказчык — чаканую працягласць жыцця пры нараджэннi. Летась у Беларусi ён склаў 70,5 года (64,7 года ў мужчын i 76,5 года — у жанчын). Сапраўды, з пачатку дзесяцiгоддзя чаканая працягласць жыцця пры нараджэннi ў мужчын павялiчылася на 1,3, а ў жанчын — на 1,8 года. Аднак казаць аб значным паляпшэннi не выпадае. Да прыкладу, чаканая працягласць жыцця мужчын у Аўстрыi i Германii складае 77,2, Латвii — 65,9, Лiтве — 65,3, Польшчы — 70,9 года. А чаканая працягласць жыцця жанчын у Аўстрыi ацэньваецца ў 82,8, Германii — 82,4, Латвii — 76,8, Польшчы — 79,6 года.

Да таго ж рознiца ў працягласцi жыцця мужчын i жанчын застаецца адчувальнай. Паводле сусветных падыходаў, максiмальнае разыходжанне тут не павiнна перавышаць 5 гадоў. У Беларусi, варта заўважыць, гэта амаль 12 гадоў. І ў тым лiку 11 гадоў у гарадах, а таксама 14 гадоў — у вёсках.

Шлюб з "панiжаным попытам"?

Паказчыкi нараджальнасцi павышаюцца з 2005 года, да прыкладу, летась у нас з’явiлася на свет 107,9 тысячы немаўлят. Прычым цiкава: у 2008 годзе нарадзiлася 55,6 тысячы хлопчыкаў i 52,3 тысячы дзяўчынак — 51,5 i 48,5 % адпаведна. Праўда, нельга ўсё ж не заўважыць, што ў больш старэйшым узросце малюнак змяняецца кардынальна. Сярод усяго насельнiцтва зараз жанчын на 700 тысяч больш, чым мужчын.

— Летась мы адзначылi павелiчэнне не толькi першынцаў, але i дзяцей, якiя нарадзiлiся ў сям’i другiмi, трэцiмi цi чацвёртымi, — кажа Алена Кухарэвiч. — Прычым у 2008 годзе ў агульнай колькасцi нараджэнняў доля першынцаў складала 55, тады як у 2004 годзе — 60%. Адначасова на долю другiх i трэцiх дзяцей летась прыпадала 42, а пяць гадоў таму — каля 38 %.

Стаўка беларусаў на большыя сем’i — з’ява прыемная. Як i рэзкае знiжэнне паказчыкаў абортаў, а таксама ўзроўню смяротнасцi сярод дзяцей ва ўзросце да 1 года — тут мы фактычна наблiзiлiся да "стандартаў" Заходняй Еўропы. Разам з тым у Нацыянальным статыстычным камiтэце заўважаюць: узровень нараджальнасцi ў краiне застаецца невысокiм — у сярэднiм 1,436 "дзiцяцi" дна адну жанчыну ва ўзросце ад 15 да 49 гадоў. Для простага аднаўлення насельнiцтва неабходна, каб каэфiцыент нараджальнасцi складаў прынамсi 2,15.

Статыстыка канстатуе павышэнне ўзросту нараджэння беларускамi першага дзiцяцi, сёння такi ўзрост у сярэднiм складае 24,2 года. Адзначаецца i павелiчэнне сярэдняга ўзросту ўзяцця першага шлюбу, летась ён быў 22,9 года для нявесты i 26 гадоў — для жанiха. Для параўнання: у пачатку дзесяцiгоддзя гэтыя лiчбы былi 22,8 i 25 гадоў. Да слова, 94 працэнта шлюбаў заключаецца памiж грамадзянамi нашай краны. А сярод шлюбаў з iншаземцамi перавага аддаецца расiянам.

Наступны момант, што адбiваецца на нараджальнасцi, — рост колькасцi разводаў на 1,5 працэнта ў параўнаннi з 2007 годам, прычым пiк скасавання шлюбаў прыпадае на сем’i "ва ўзросце" 5-9 гадоў. А вось колькасць самiх шлюбаў летась зменшылася на 14,6 %.

Праўда, апошняе ў нечым усё ж можна "спiсаць" на... высакосны год. Нашмат складанейшая сiтуацыя з ростам нараджальнасцi па-за шлюбам. У 1990 годзе доля такiх нараджэнняў складала 8,5 %, у 2000 годзе — 18,6 %, а летась — 20,1 %. Па-сутнасцi ў краiне па-за шлюбам з’явiлася кожнае пятае дзiця. Пачасцiлiся выпадкi нараджэнняў "для сябе" старэйшымi жанчынамi — ва ўзросце ад 35 да 44 гадоў. Нашмат радзей мацi-адзiночкамi становяцца жанчыны ва ўзросце 20-34 гадоў — 15-16 % пазашлюбных родаў.

Вiцебск як выключэнне

Таксама адметная з’ява — урбанiзацыя. У пачатку гэтага года з 9 млн. 672 тыс. грамадзян Беларусi 74 % пражывалi ў гарадах, адпаведна, толькi 26 % — у вёсках. Агульная колькасць насельнiцтва гарадоў складала каля 7,2 млн. чалавек — гэта на 40 тысяч больш, чым у пачатку 2008 года. У сваю чаргу колькасць сельскага насельнiцтва наадварот зменшылася на 58 тысяч.

Гэта, адзначыла Алена Кухарэвiч, абумоўлена некалькiмi акалiчнасцямi. Летась гарадское насельнiцтва Беларусi на 23,5 тысячы павялiчылася за кошт мiграцыi, на 10,8 тысячы — за кошт адмiнiстрацыйных пераўтварэнняў, iнакш кажучы, за кошт уключэння ў гарадскую рысу прылеглых вёсак, а таксама на 6,1 тысячы — за кошт натуральнага прыросту. А колькасць сельскага насельнiцтва на 32,1 тысячы зменшылася за кошт тых жа натуральных страт, на 15,4 тысячы — за кошт мiграцыi, на 10,8 тысячы — зноў-такi за кошт адмiнiстрацыйных пераўтварэнняў.

Дарэчы, не сакрэт, што ў асноўным натуральным чынам расце насельнiцтва буйных гарадоў. Такi малюнак летась назiраўся ў сталiцы i амаль ва ўсiх абласных цэнтрах, за выключэннем Вiцебска. У цэлым у краiне налiчвалася 14 гарадоў з колькасцю насельнiцтва больш за 100 тысяч. Прычым насельнiцтва Мiнска выйшла на адзнаку 1 мiльён 829 тысяч чалавек.

Страты змяншаюць мiгранты

Нарэшце, колькi слоў аб працоўных рэсурсах. Колькасць насельнiцтва краiны ў працаздольным узросце перавышае 6 мiльёнаў чалавек — 60,2 % ад агульнай колькасцi жыхароў. Гэта добры паказчык. На кожную тысячу працаздольнага насельнiцтва зараз прыпадае 602 непрацаздольныя чалавекi. У 2000 годзе суадносiны выглядалi як 1000 да 725.

Але турбуе iншае. Колькасць асобаў у працаздольным узросце ўжо пачала скарачацца. Прычым гэты працэс працягнецца, а спадзявацца на вартую "замену" не выпадае. У структуры непрацаздольнага насельнiцтва знiжаецца доля асобаў ва ўзросце да 15 гадоў. Цяперашнi "рэзерв" рынку працы — гэта паўтара мiльёна чалавек. У той жа час доля асобаў, што перасягнулi працаздольны ўзрост, павялiчваецца — толькi за мiнулы год на 15 тысяч чалавек. Такiм чынам, можна казаць аб паступовым "старэннi" краiны. Паводле класiфiкацыi ААН краiна лiчыцца "старой", калi доля яе насельнiцтва ва ўзросце больш за 65 гадоў складае 7 %. На пачатку гэтага года ў Беларусi такi паказчык быў 14,1 %.

Аднак, што натуральныя дэмаграфiчныя страты ўжо па традыцыi часткова "згладжвае" мiграцыя. Летась паказчыкi прыезду перавысiлi паказчыкi выезду на 8,1 тысячы чалавек. Пры гэтым, падкрэслiла Алена Кухарэвiч, станоўчае мiграцыйнае сальда адзначана не толькi з краiнамi СНД i Балтыi, але i з краiнамi далёкага замежжа.

Сяргей ГРЫБ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi павышаецца ўзровень нараджальнасцi, апошнiм часам у краiне з’яўляецца больш за 100 тысяч немаўлят у год. Прычым гэта тэндэнцыя працягнецца
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика