Студэнт вырошчваў каноплі... у шафе
Студэнт вырошчваў каноплі... у шафе
На юнага "агранома" сталiчныя праваахоўнiкi выйшлi пасля таго, як у Мiнску на вулiцы Сурганава былi затрыманы 18-гадовы студэнт-першакурснiк аднаго з мiнскiх ВНУ i дзевяцiкласнiк, у кожнага з якiх канфiскавана па 0,5 грама наркатычнага рэчыва гашыш. Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў аддзяленнi iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, аператыўнiкi высветлiлi, што затрыманыя набылi "дурман" у iншага студэнта. Падчас вобыску кватэры апошняга на вулiцы Куйбышава, акрамя канфiскаванай невялiкай колькасцi марыхуаны, супрацоўнiкi выявiлi i мiнi-лабараторыю па вырошчваннi каноплi. А абсталяваў яе студэнт у шафе, дзе былi ўсталяваны падсветка з таймерам, падагрэў з тэрмометрам i вентылятар: тут жа змяшчалiся i вазоны з першымi ўсходамi. У дачыненнi як да пакупнiкоў наркатычных сродкаў, так i да "агранома" ўзбуджаны крымiнальныя справы. Iгар ГРЫШЫН.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На юнага "агранома" сталiчныя праваахоўнiкi выйшлi пасля таго, як у Мiнску на вулiцы Сурганава былi затрыманы 18-гадовы студэнт-першакурснiк
|
|