Па слядах Лiсы Алiсы
Па слядах Лiсы Алiсы
Махлярка выманiла ў 12-гадовай магiляўчанкi 400 тысяч рублёў. 17 лiпеня каля 18 гадзiн на праспекце Пушкiна ў Магiлёве дзяўчынка па дарозе ў краму сустрэла цыганку. Незнаёмая жанчына паклiкала дзяўчынку. Наступныя падзеi школьнiца ўзгадвае з цяжкасцю: яна гаворыць, што была нiбыта пад гiпнозам. Цыганка наваражыла ёй смерць блiзкага чалавека i паведамiла, што можа дапамагчы зняць сурокi. Дзяўчынка пайшла дадому, прынесла бутэльку з вадой i сямейныя грошы. Жанчына ваду вярнула, а грошы забрала i знiкла. Школьнiца прыйшла ў сябе толькi праз гадзiну... Кастрычнiцкi РАУС распачаў крымiнальную справу. Алена Казлова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Махлярка выманiла ў 12-гадовай магiляўчанкi 400 тысяч рублёў. 17 лiпеня каля 18 гадзiн на праспекце Пушкiна ў Магiлёве дзяўчынка па дарозе ў краму су
|
|