Аварыйны выхад быў заблакіраваны
Аварыйны выхад быў заблакіраваны
У цэху Слуцкага мясакамбiната, дзе ў мiнулую суботу адбылася ўцечка амiяку, у
мэтах прадухiлення крадзяжу мясной прадукцыi быў заблакiраваны аварыйны выхад.
Пра гэта ў iнтэрв'ю паведамiў начальнiк дэпартамента па наглядзе за бяспечным
вядзеннем работ у прамысловасцi Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Беларусi
Вiктар Бароўскi.
Нягледзячы на ўзнiкненне аварыi i распаўсюджванне пароў амiяку, персанал мог
бы бяспечна пакiнуць памяшканне, калi б не быў заблакiраваны эвакуацыйны выхад.
Адмiнiстрацыя прадпрыемства, напэўна, пайшла на такi недапушчальны крок, каб змагацца
з крадзяжамi мясных паўфабрыкатаў.
Адпаведным службам яшчэ трэба будзе разабрацца ў правiльнасцi абуладкавання цэха. Паводле слоў начальнiка дэпартамента, на мясакамбiнаце практычна адсутнiчае праектная дакументацыя. "Мы звязалiся з праектным iнстытутам, i нам пашанцуе, калi там знойдуць кантрольную копiю", — сказаў ён. Вiктар Бароўскi дадаў, што будзе арганiзавана праверка ўсiх прадпрыемстваў, на якiх выкарыстоўваецца амiяк. Як паведамлялася, 18 лiпеня з трубаправода халадзiльнай камеры выцекла каля 200 кг амiяку. Гранiчная дапушчальная канцэнтрацыя гэтага рэчыва ў паветры была перавышана ў некалькi соцень разоў. У вынiку аварыi загiнула работнiца прадпрыемства, пацярпелi яшчэ чатыры чалавекi, тры з iх знаходзяцца ў стабiльна цяжкiм стане, а адзiн у стане сярэдняй цяжкасцi. Паводле папярэдняй версii, прычынай аварыi стала няякаснае зварное злучэнне трубаправода. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цэху Слуцкага мясакамбiната, дзе ў мiнулую суботу адбылася ўцечка амiяку, у мэтах прадухiлення крадзяжу мясной прадукцыi быў заблакiраваны аварыйны
|
|