Да +10 чакаецца ў Беларусі бліжэйшымі днямі
16.12.2019 13:22
—
Разное
|
БЕЛТА Цёплае надвор'е на гэтым тыдні 17 снежня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пераважна па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд. Вецер будзе паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, ноччу ў асобных раёнах парывісты. Уначы тэмпература паветра будзе ад 1 градуса марозу да 4 цяпла, удзень — 3-9 са знакам "плюс". У сераду, 18 снежня, таксама захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Будзе пераважна без ападкаў. Месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, днём у асобных раёнах Віцебскай вобласці — моцны парывісты. Уначы чакаецца ад 0 да +5, удзень будзе 3-10 цяпла. 19 снежня таксама пераважна без ападкаў. Месцамі чакаецца слабы туман. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны, уначы і зранку ў асобных раёнах Віцебскай вобласці — моцны парывісты. Уначы тэрмометры пакажуць -1...+4, удзень прагназуецца 1-6 цяпла. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА Цёплае надвор'е на гэтым тыдні прагназуюць сіноптыкі Белгідрамета. 17 снежня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Пераважна па поўначы краіны... |
|