У суботу ў Беларусі чакаецца дождж, мокры снег і парывісты вецер. 21.by

У суботу ў Беларусі чакаецца дождж, мокры снег і парывісты вецер

10.01.2020 16:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


БЕЛТА

У суботу, 11 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае, днём з праясненнямі надвор'е, перадае Белгідрамет. 

На большай частцы тэрыторыі ападкі пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У Віцебскай вобласці ўначы і зранку ў асобных раёнах прагназуюць моцны мокры снег, наліпанне мокрага снегу. Месцамі будзе слабы галалёд, удзень на асобных участках дарог галалёдзіца. 

Вецер чакаецца паўднёва-заходні з пераходам на паўночны парывісты. Удзень прагназуецца парывісты вецер — да 15-18 метраў за секунду. 

Тэмпература паветра на працягу сутак будзе ад нуля да 6 градусаў цяпла. 

У нядзелю, 12 студзеня, захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўдзень месцамі па поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі — дождж, мокры снег. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на дарогах — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні парывісты, удзень моцны парывісты. 

Уначы тэмпература паветра будзе -6...+1, удзень прагназуецца ад 1 градуса марозу па паўднёвым усходзе да 6 цяпла па захадзе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
БЕЛТА У суботу, 11 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае, днём з праясненнямі надвор'е, перадае Белгідрамет.  На большай частцы тэрыторыі ападкі пройдуць ападкі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика