Янка, Рагнеда i iншыя па дзве тысячы за кiлаграм. 21.by

Янка, Рагнеда i iншыя па дзве тысячы за кiлаграм

16.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Многiм вытворцам сельскагаспадарчай прадукцыi запомнiлася мiнулае лета з яго капрызамi надвор'я. Асаблiва хапiла бульбаводам, бо, лiчы, кожны кусцiк бульбы давялося ратаваць, песцiць, берагчы як зрэнку вока, карацей, змагацца за здароўе кожнай бульбiны. Але беларусам без бульбы немагчыма — гэта адзiн з асноўных прадуктаў iх харчавання. І час паклапацiцца пра насенне, каб засадзiць бульбай намечаныя палеткi. Мы звяртаемся да намеснiка генеральнага дырэктара "Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусi па бульбаводстве i плодаагароднiцтве" Iвана БУСЬКО з пытаннем, цi будзе насенка дэфiцытам.

— Так, сапраўды, мiнулы год адбiўся як на ўраджаi бульбы ў цэлым па рэспублiцы, так i на запасе ў бульбасховiшчах Iнстытута, — кажа Iван Iванавiч.— Ураджайнасць была як звычайна, дзесьцi 215 ц/га, але сутнасць не ў гэтым. Шмат адходаў бульбы было ў час уборкi, на што паўплывала пераўвiльгатненне глебы — клубнi проста задыхнулiся. Гэта датычылася не толькi познiх гатункаў, але i сярэдняспелых.

Такая сiтуацыя адбiлася i на захоўваннi. Асобныя гатункi бульбы даводзiлася перабiраць па некалькi разоў. Добра, калi бульба захоўвалася ў кантэйнерах, напрыклад, як у iнстытуцкiх сховiшчах. Калi было заўважана, што яна падгнiвае, то адразу аператыўна рэагавалi, наладжвалi пераборку, i калi было вiдаць, што гатунак немагчыма выратаваць, заставалася здаваць на прамысловую перапрацоўку i закрываць пытанне. А вось у гаспадарак, якiя традыцыйна захоўваюць бульбу ў буртах, праблем было i застаецца шмат.

— I ўсё ж, у параўнаннi з мiнулым годам, якi працэнт бульбы будзе рэалiзоўвацца гэтай вясной?

— Для тых, кто паклапацiўся яшчэ з восенi, было рэалiзавана дзесьцi 300 тон бульбы. Маецца на ўвазе насеннай i харчовай. Столькi ж будзе прапанавана да рэалiзацыi i вясной.

— Колькi гатункаў бульбы паступiць у продаж. I цi будуць новыя, якiя не прапаноўвалiся ў ранейшыя гады?

— Па асобных гатунках рэалiзацыi не будзе ўвогуле — гэта Лiлея, Капрыз, Лазурыт. А такiя традыцыйныя гатункi, як Дэльфiн, Уладар, Брыз, Дзiна, Скарб, Жывiца, Крынiца, Альпiнiст, Талiсман, Журавiнка, Маг, Акцэнт i iншыя, якiя карыстаюцца попытам, можна будзе набыць. У продажы будзе гатунак нямецкай селекцыi Молi.

Ёсць у нас тры новыя гатункi — сярэдняпознi Рагнеда i сярэдняспелыя Янка i Унiверсал. Iх у невялiкай колькасцi мы таксама дадзiм у рэалiзацыю.

Хачу сказаць, што бульбу можна будзе набываць на тэрыторыi iнстытута, непасрэдна ў iнстытуцкiх сховiшчах. Можна будзе таксама атрымаць кансультацыю па гатунках бульбы, якiя прадаюцца, у супрацоўнiкаў-спецыялiстаў, а таксама па нагляднай лiтаратуры.

— Увосень 2008 года вучонымi Iнстытута здадзены на дзяржаўнае выпрабаванне позняспелы гатунак Максiмум. Паводле выказвання спецыялiстаў, па ўтрыманнi крухмалу ён пераўзыходзiць самы высокакрухмалiсты на сёння гатунак Здабытак. Цi будзе Максiмум сёлета ў продажы?

— Матэрыялу гэтага гатунку хапае толькi для выпрабаванняў, таму рэалiзоўваць насельнiцтву яго пакуль не будзем.

— У якой тары будзе прадавацца бульба сёлета?

— Прадавацца будзе як звычайна, у сетках па 5, 10, 30 кг. Акрамя таго, закуплены пакеты з нашым лагатыпам, у якiх бульба расфасавана па 5 кiлаграмаў. I ў той жа час, калi хто прыедзе са сваёй тарай, то яму будзе насыпана i кiлаграм, i два, i пяць — колькi трэба.

— Калi пачнецца продаж бульбы i па якiм кошце яе можна будзе набыць у Iнстытуце?

— Рэалiзацыю мы плануем пачаць з 1 сакавiка. Насенную бульбу мы прадавалi ўвосень па 2 тысячы за кiлаграм, харчовую — па 990 рублёў. Такая цана застанецца i на вясну.

Валянцiна ШПIЛЕЎСКАЯ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Многiм вытворцам сельскагаспадарчай прадукцыi запомнiлася мiнулае лета з яго капрызамi надвор'я. Асаблiва хапiла бульбаводам, бо, лiчы, кожны кусцiк бульбы давялося ратаваць, песцiць, берагчы як зрэнку вока, карацей, змагацца за здароўе кожнай бульбiны. Але беларусам без бульбы немагчыма — гэта адзiн з асноўных прадуктаў iх харчавання. І час паклапацiцца пра насенне, каб засадзiць бульбай намечаныя палеткi. Мы звяртаемся да намеснiка генеральнага дырэктара "Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусi па бульбаводстве i плодаагароднiцтве" Iвана БУСЬКО з пытаннем, цi будзе насенка дэфiцытам.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика