АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

16.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вышыня снежнага покрыва на пераважнай частцы тэрыторыi краiны ў 2 разы перавышае звычайную норму для другой дэкады лютага, а на паўднёвым захадзе — у 3,5 раза. А ў Брэсце вышыня снежнага покрыва перавысiла нават максiмальнае значэнне для гэтай тэрыторыi i дасягнула 49 см. Такога за апошнiя сто гадоў у Брэсце не назiралася нi разу.

Дах жылога дома 1900 года пабудовы ў Гродне не вытрымаў снегавой нагрузкi. 14 лютага каля 20 гадзiн на месца здарэння прыбылi выратавальнiкi i медыкi. Як выявiлася, плошча абрушэння на гарышчы склала 90 кв.м. Прычынай сталi старыя бэлькi. Была пашкоджана столь у кватэры на 2-м паверсе, дзе знаходзiлася сям'я з 3 чалавек. Дом прызнаны аварыйным у 2006 г., людзей забяспечылi жыллём. Апошняя сям'я меркавала выехаць адсюль 15 лютага. Нiхто з жыльцоў не пацярпеў.

У Іванаве на пажары загiнулi двое малалетнiх дзяцей. Трагедыя адбылася ў прыватным драўляным жылым доме, дзе жыла маладая сям'я з двума дзецьмi. Паводле папярэднiх звестак, бацька iшоў з працы дамоў, мацi — на працу, куды яе выклiкалi. Iх дзецi, шасцiгадовы i двухгадовы хлопчыкi, непрацяглы час заставалiся дома адны. Пажар заўважыла суседка, якая выклiкала ратавальнiкаў. Падчас тушэння пажару ратавальнiкi знайшлi ў жылым пакоi, дзе быў ачаг узгарання, цела двухгадовага дзiцяцi, у iншым — шасцiгадовага ў стане непрытомнасцi. Ён памёр па дарозе ў бальнiцу. Прычына пажару ўстанаўлiваецца.

У Зэльвенскiм раёне не раз'ехалiся "Мерседэс" i санi. ДТЗ з удзелам гужавой павозкi адбылося паблiзу вёскi Мадзейкi. Выязджаючы на галоўную дарогу, возчык-пенсiянер не заўважыў легкавiк. Вадзiцель "Мерседэса" прымянiў экстранае тармажэнне, аднак пазбегнуць сутыкнення не ўдалося. Пасажыр санак, зяць возчыка, адрэагаваў iмгненна: нягледзячы на лёгкае ап'яненне, вокамгненна катапультаваўся, у адрозненне ад цесця. Усе, конь уключна, засталiся жывыя, возчык з траўмаў пляча шпiталiзаваны.

Пракуратура Першамайскага раёна Вiцебска завяла крымiнальную справу па факце службовай халатнасцi пасадавых асобаў у сувязi з абрабаваннем банкамата ў Вiцебску. Як паведамлялася, ноччу 2 лютага нявызначаныя асобы пранiклi ў памяшканне палiклiнiкi № 2 па вулiцы Горкага i скралi з размешчанага тут банкамата, што належаў Белiнвестбанку, больш за Br205 млн. Злачынству садзейнiчала, лiчыць пракуратура, неналежнае выкарыстанне службовымi асобамi галаўнога фiлiяла банка абавязкаў па захаваннi матэрыяльных каштоўнасцяў.

Намеснiк дырэктара Бярэзiнскага запаведнiка падазраецца ў злоўжываннi службовымi паўнамоцтвамi, паведамiлi БелТА ў пракуратуры Беларусi. Ён падазраецца ў тым, што ў снежнi 2007 года, злоўжываючы службовымi паўнамоцтвамi, нанёс урон дзяржаве ў памеры Br52 млн.

Службовыя асобы аднаго з прадпрыемстваў Мiнска i былы чыноўнiк Мiнбудархiтэктуры падазраюцца ў крадзяжы амаль Br1 млрд. Генпракуратура Беларусi завяла крымiнальную справу ў дачыненнi да дырэктара i начальнiцы планава-вытворчага аддзела, а таксама былога начальнiка аддзела аднаго з упраўленняў Мiнбудархiтэктуры. Яны падазраюцца ў тым, што з чэрвеня 2006 па верасень 2009 г. скралi Br986 млн.

У Дзень святога Валянцiна ноччу ў Барысаве ўзнiк пажар у прыватным жылым доме, пра што паведамiлi суседзi. Калi прыбылi выратавальнiкi, дом быў ахоплены агнём. Загiнулi малады чалавек i дзяўчына (адпаведна 1984 i 1983 г.н.). Магчымая прычына пажару — пакiнутая без нагляду свечка. Пара вырашыла наладзiць рамантычны вечар.

У вынiку пажару, якi ўчынiў жыхар Мастоўскага раёна, загiнулi два чалавекi i чацвёра дастаўленыя ў бальнiцу. Рабочы сельскай бальнiцы, якi злоўжываў спiртным, падазраецца ў падпальваннi дома. На пажары загiнулi яго дачка i ўнук, а жонка, зяць, сын i яшчэ адзiн чалавек дастаўленыя ў бальнiцу. Заведзена крымiнальная справа.

ПОЎНЫ АБЗАЦ   Нямецкi турыст правёў 5 гадзiн на пад'ёмнiку гарналыжнага курорта. Турыст сеў у пад'ёмнiк на прамежкавай станцыi ўжо пасля афiцыйнага закрыцця пад'ёмнiка. Па правiлах, пасля закрыцця ён ажыццяўляе парожнi прагон. З-за таго, што было цёмна, нiхто не звярнуў увагi на тое, што на гэты раз там знаходзiўся чалавек. Толькi праз некалькi гадзiн замерзлага немца выпадкова выявiлi i адвезлi ў гатэль. Сур'ёзна турыст не пацярпеў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратура Першамайскага раёна Вiцебска завяла крымiнальную справу па факце службовай халатнасцi пасадавых асобаў у сувязi з абрабаваннем банкамата ў Вiцебску. Як паведамлялася, ноччу 2 лютага нявызначаныя асобы пранiклi ў памяшканне палiклiнiкi № 2 па вулiцы Горкага i скралi з размешчанага тут банкамата, што належаў Белiнвестбанку, больш за Br205 млн. Злачынству садзейнiчала, лiчыць пракуратура, неналежнае выкарыстанне службовымi асобамi галаўнога фiлiяла банка абавязкаў па захаваннi матэрыяльных каштоўнасцяў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика