Шмат снегу, а ў выхадныя пацяплее i... дождж. 21.by

Шмат снегу, а ў выхадныя пацяплее i... дождж

16.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Моцныя снегапады, што прынёс у Беларусь мiжземнаморскi цыклон у мiнулыя выхадныя, павялiчылi на 10—15 сантыметраў вышыню снежнага покрыва ва ўсiх рэгiёнах краiны, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiнпрыроды Вольга Фядотава.

Паводле iнфармацыi на ранiцу 15 лютага, вышыня снежнага покрыва складае ад 15 см у раёне метэастанцыi Палеская Лунiнецкага раёна да 54 см у Полацку. У сталiцы вышыня снежных сумётаў дасягае 43 см. У панядзелак цыклон адышоў у бок Маскоўскай вобласцi, таму сёння тэрыторыя краiны трапiла ў зону павышанага цiску i вiльготнага марскога паветра.

Аднак 16 i 17 лютага ў асобных раёнах чакаецца невялiкi снег, месцамi туман, на дарогах галалёдзiца, вецер няўстойлiвы слабы да ўмеранага. У ноч на сераду да мiнус 7—14, пры праясненнях — 15—20 марозу. Удзень — ад мiнус 2 па паўднёвым захадзе да 11 марозу — па паўночным усходзе.

Згодна з папярэднiмi прагнозамi, у выхадныя актыўныя атмасферныя франты з поўдня Еўропы зноў прынясуць да нас моцныя ападкi ў выглядзе снегу, мокрага снегу, а ў суботу месцамi i дажджу.

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Моцныя снегапады, што прынёс у Беларусь мiжземнаморскi цыклон у мiнулыя выхадныя, павялiчылi на 10—15 сантыметраў вышыню снежнага покрыва ва ўсiх рэгiёнах краiны, паведамiла рэдакцыi галоўны сiноптык Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Мiнпрыроды Вольга Фядотава
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика