Стаўка рэфiнансавання — 13 працэнтаў. 21.by

Стаўка рэфiнансавання — 13 працэнтаў

16.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З 17 лютага гэтага года на 0,5 працэнтнага пункта знiжаецца стаўка рэфiнсавання да 13 працэнтаў гадавых. Як паведамiў карэспандэнту "Звязды намеснiк начальнiка Упраўлення iнфармацыi Нацыянальнага банка Беларусi Мiхаiл Журавовiч, адпаведнае рашэнне прынята праўленнем галоўнага банка краiны.

Гэты захад, падкрэслiваюць у Нацбанку, рэалiзаваны ў рамках палiтыкi паступовага знiжэння агульнага ўзроўню працэнтных ставак, якая праводзiцца на фоне ўзмацнення пазiтыўных тэндэнцый у эканомiцы i фiнансавай сферы краiны. Знiжэнне кошту пазык пашырае магчымасцi беларускiх вытворцаў i насельнiцтва па прыцягненнi банкаўскiх крэдытаў. У галоўным банку краiны таксама адзначаюць, што пры тым захоўваюцца прывабныя ўмовы захавання ўкладаў у банках, што спрыяе нарошчванню рэсурснай базы апошнiх. Стаўкi па тэрмiновых дэпазiтах у беларускiх рублях па-ранейшаму iстотна перавышаюць як узровень iнфляцыi, так i стаўкi па ўкладах у замежнай валюце. Паводле звестак Нацбанка, узважаная працэнтная палiтыка, накiраваная на патанненне крэдытаў эканомiцы пры забеспячэннi высокай прывабнасцi зберажэнняў у нацыянальнай валюце, будзе праводзiцца i надалей.

Ігар ГРЫШЫН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 17 лютага гэтага года на 0,5 працэнтнага пункта знiжаецца стаўка рэфiнсавання да 13 працэнтаў гадавых. Як паведамiў карэспандэнту "Звязды намеснiк начальнiка Упраўлення iнфармацыi Нацыянальнага банка Беларусi Мiхаiл Журавовiч, адпаведнае рашэнне прынята праўленнем галоўнага банка краiны.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика