Пральная машына — не раскоша. 21.by

Пральная машына — не раскоша

16.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусi зменiцца "змест" спажывецкiх кошыкаў

Падыходы да ацэнкi ўзроўню жыцця ва ўсiм свеце вельмi розныя. Напрыклад, у найбольш развiтых краiнах прынята параўноўваць даходы асобнага грамадзянiна з сярэднiмi даходамi на душу насельнiцтва, звычайны "iндыкатар" у краiнах менш развiтых — даходы на ўзроўнi 2-5 долараў на чалавека ў дзень. У той жа час большасць краiн з пераходнай эканомiкай прымаюць за пункт адлiку пэўны "сацыяльны нарматыў" — кошт набору мiнiмальна неабходных для жыцця прадуктаў харчавання, тавараў i паслуг. Прычым у Беларусi iснуюць адразу два падобныя нарматывы — бюджэт пражытковага мiнiмуму i мiнiмальны спажывецкi бюджэт. І "змест" абодвух плануецца перагледзець ужо ў самы блiжэйшы час.

Расходы становяцца iншымi

Асноўныя артыкулы мiнiмальнага спажывецкага бюджэту i бюджэту пражытковага мiнiмуму амаль аднолькавыя — харчаванне, жыллёва-камунальныя i транспартныя паслугi, адзенне, абутак, "хатнiя" прадметы першай неабходнасцi, лекi i iншае. Аднак МСБ — паказчык больш "важкi" i больш "шырокi". У прыватнасцi, у адрозненне аб БПМ, у iм прысутнiчаюць "дадатковыя" артыкулы расходаў на паслугi культуры, спорт, адпачынак.

— I мiнiмальны спажывецкi бюджэт, i бюджэт пражытковага мiнiмуму вызначаюцца на падставе пэўных "кошыкаў" тавараў i паслуг, прычым з улiкам змянення сярэднiх па краiне цэнаў, праводзiцца штоквартальны разлiк канкрэтнага грашовага "зместу" гэтых набораў, — распавядае загадчык сектара сацыяльных стандартаў Навукова-даследчага iнстытута працы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Валянцiна Пiнязiк. — Такая практыка iснуе даволi даўно i, па вялiкiм рахунку, асаблiвых пытанняў тут не ўзнiкае. За выключэннем адной акалiчнасцi: статыстыка i выбарачныя абследаваннi хатнiх гаспадарак сведчаць, што з цягам часу змяняюцца лад жыцця нашых людзей, iх даходы i расходы. Грамадзяне краiны пачынаюць купляць больш адных тавараў, i ў той жа час амаль адмаўляюцца ад iншых. А адсюль — неабходнасць перагляду самiх "кошыкаў" для МСБ i БПМ.

У рацыёне дарослых з'явiцца сок

Пераацэнка "кошыка" для мiнiмальнага спажывецкага бюджэту была праведзена на працягу мiнулага года, i ўжо цяпер можна канстатаваць: тут адбудуцца змены.

— У цэлым "закладзеная" ў мiнiмальны спажывецкi бюджэт энергетычная каштоўнасць харчавання хоць i нязначна, але павялiчылася, напрыклад, у якасцi "нормы" для мужчыны працаздольнага ўзросту вызначаны паказчык у 3050, для жанчыны працаздольнага ўзросту — 2500, пенсiянера — 2140, студэнта — 2620, для хлопчыка ва ўзросце 13 гадоў — 2900 калорый, — кажа Валянцiна Пiнязiк. — Пры гэтым самi "крынiцы" атрымання калорый будуць iншымi. Новыя спажывецкiя наборы ў большай ступенi стасуюцца з правiламi рацыянальнага харчавання, тут зменшыцца колькасць тлушчаў i наадварот — павялiчыцца колькасць бялкоў i вугляводаў. Зыходзячы з новага спажывецкага кошыка, у рацыёне павiнна ўзрасцi спажыванне агароднiны, кандытарскiх вырабаў, неабходных арганiзму чалавека крупаў. Да таго ж у "кошык" дарослага грамадзянiна нашай краiны ўпершыню ўключаныя сокi з садавiны: з разлiку 80 грамаў у дзень, або прыкладна 2,4 лiтра ў месяц.

Як i дагэтуль, разлiк нормаў спажывання зроблены са спасылкай на натуральныя страты харчовых рэчываў пры прыгатаваннi ежы. Зразумела, што паказчык гэтых стратаў залежыць непасрэдна ад прадукту i спосабу яго тэрмiчнай апрацоўкi, аднак у сярэднiм ён складзе 8-10 працэнтаў.

Варта таксама заўважыць, што ў "кошыку" мiнiмальнага спажывецкага бюджэту па-ранейшаму не будзе алкаголю i тытуню — гэта не лiчыцца рэчамi першай неабходнасцi. Застануцца амаль без зменаў падыходы да нормаў спажывання паслуг грамадскага транспарту i жыллёва-камунальных паслуг, прынамсi, статыстыка паказвае, што большасць грамадзян краiны працягвае жыць у невялiкiх двух- цi аднапакаёвых кватэрах.

Затое (з улiкам павелiчэння колькасцi карыстальнiкаў тэлефонам i iнтэрнэтам) плануецца павелiчэнне выдаткаў на паслугi сувязi, прадметы санiтарыi i гiгiены. Закрануць змены i групу нехарчовых тавараў.

— Сёння ў "кошык" мiнiмальнага спажывецкага бюджэту ўваходзяць такiя рэчы, як бак для кiпячэння бялiзны i паслугi пральнi, аднак практыка паказвае: бакi для кiпячэння ўжо адышлi ў мiнулае, а пральнi збольшага карыстаюцца попытам толькi ў студэнтаў, якiя жывуць у iнтэрнатах, — зазначае Валянцiна Пiнязiк. — Таму было вырашана выключыць гэтыя пазiцыi, але пры гэтым прадугледзець набыццё аўтаматычнай пральнай машыны. Зноў жа ў пералiк тавараў агульнасямейнага карыстання ўпершыню ўключаны пыласос, пашыраны пералiк будматэрыялаў, якiя выкарыстоўваюцца для рамонту кватэр. I тут мы арыентавалiся на сучасныя i якасныя шпалеры, фарбы, кафлю. Так, яны каштуюць больш, але ў той жа час вядома: выкарыстанне такiх матэрыялаў дазваляе павялiчыць iнтэрвал мiж рамонтамi.

Прагназаваць, наколькi змяненне "кошыкаў" паўплывае непасрэдна на грашовы "змест" мiнiмальнага спажывецкага бюджэту, пакуль цяжка. Тут многае будзе залежаць ад бягучых цэнаў. Але пры гэтым зразумела: кошт МСБ у любым выпадку павялiчыцца. Напрыклад, калi зыходзiць з цэнаў сярэдзiны мiнулага года, такое павелiчэнне павiнна складаць недзе 10—11 працэнтаў.

На чарзе — перагляд БПМ

Мiнiмальны спажывецкi бюджэт — паказчык вельмi цiкавы, ён дазваляе праводзiць параўнаннi ўзроўню даходаў у розныя гады, рабiць аналiз i прагнозы. Аднак практычнае прымяненне МСБ даволi абмежаванае, па сутнасцi да яго "прывязаная" толькi магчымасць iльготнага крэдытавання пры будаўнiцтве жылля. У гэтым плане роля бюджэту пражытковага мiнiмуму нашмат больш значная. Непасрэдна ад БПМ залежаць сумы ўтрымання сродкаў з наймальнiкаў, у якiх ёсць запазычанасцi па зарплаце, памеры дзiцячых дапамог i адраснай сацыяльнай дапамогi, сацыяльныя пенсii, пенсiйныя надбаўкi i павышэннi, права на атрыманне льготнага крэдыту для аплаты першай вышэйшай адукацыi. Да таго ж цалкам верагодна, што ў хуткiм часе зыходзячы з БПМ будуць разлiчвацца i дапамогi па беспрацоўi.

— Перагляд "кошыкаў" для мiнiмальнага спажывецкага бюджэту — у планах на гэты год, — адзначае Валянцiна Пiнязiк. — У гэтым выпадку зноў жа будуць улiчаныя змены, што адбылiся ў структуры спажывання за апошнi час.Таму плануецца ўважлiва падысцi да кожнай пазiцыi, i пры гэтым не забыцца на галоўнае: змены не павiнны знiзiць якасць жыцця найменш забяспечаных людзей краiны.

Мiж тым, Валянцiна Пiнязiк заўважае: пры любой раскладцы нарматывы МСБ i БПМ вельмi ўмоўныя i iх нельга разумець лiтаральна. Бо ўзровень спажывання — у кожнага свой. Напрыклад, практыка сведчыць, што многiя маюць пэўныя "незапланаваныя" сацыяльнымi нарматывамi выдаткi на тое ж утрыманне асабiстага аўтатранспарту. I адначасова расходы многiх не дацягваюць да вызначаных "стандартаў" па такiх напрамках, як набыццё адзення, абутку цi пасцельнай бялiзны.

Сяргей ГРЫБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi зменiцца "змест" спажывецкiх кошыкаў Падыходы да ацэнкi ўзроўню жыцця ва ўсiм свеце вельмi розныя. Напрыклад, у найбольш развiтых краiнах прынята параўноўваць даходы асобнага грамадзянiна з сярэднiмi даходамi на душу насельнiцтва, звычайны "iндыкатар" у краiнах менш развiтых — даходы на ўзроўнi 2-5 долараў на чалавека ў дзень. У той жа час большасць краiн з пераходнай эканомiкай прымаюць за пункт адлiку пэўны "сацыяльны нарматыў" — кошт набору мiнiмальна неабходных для жыцця прадуктаў харчавання, тавараў i паслуг. Прычым у Беларусi iснуюць адразу два падобныя нарматывы — бюджэт пражытковага мiнiмуму i мiнiмальны спажывецкi бюджэт. І "змест" абодвух плануецца перагледзець ужо ў самы блiжэйшы час.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика