Праца транспарту напярэдаднi жаночага свята. 21.by

Праца транспарту напярэдаднi жаночага свята

16.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тым, хто плануе скарыстацца паслугамi аўтамабiльнага транспарту ў перыяд з 5 па 8 сакавiка, варта загадзя ведаць, па якiм раскладзе ў гэтыя днi ён будзе працаваць.

Паводле iнфармацыi дзяржаўнага прадпрыемства "Мiнсктранс", як рэгулярныя рэйсы па мiжгароднiх маршрутах, так i праца прыгараднага аўтобуснага транспарту 5 сакавiка будзе арганiзаваная па раскладзе пятнiцы, 6 сакавiка — суботы, 7 i 8 сакавiка — па раскладзе нядзельных дзён тыдня.

Што датычыцца Беларускай чыгункi, дык, як паведамiлi ў Мiнскiм аддзяленнi, 5 i 6 сакавiка прызначаюцца дадатковыя цягнiкi. У прыватнасцi, 5 сакавiка прызначаецца цягнiк 405 Масква — Мiнск адпраўленнем з Масквы ў 20.26, прыбыццём у Мiнск 6 сакавiка ў 8.15. 6 сакавiка ў расклад дадаюцца цягнiкi: 406 Мiнск — Масква адпраўленнем з Мiнска ў 10.25, прыбыццём у Маскву ў 23.09; 551 Масква — Мiнск адпраўленнем з Масквы ў 0.39, прыбыццём у Мiнск у 10.24; 510 Мiнск — Масква адпраўленнем з Мiнска ў 12.03, прыбыццём у Маскву ў 23.40.

Сяргей РАСОЛЬКА.

1 мiльярд — супраць пажараў

Старшыня Вiцебскага аблвыканкама Аляксандр КОСІНЕЦ даў указанне выдзелiць мiнiмум мiльярд рублёў з абласнога бюджэту на ўсталяванне сучасных прыбораў апавяшчэння аб пажарах i замену старых. Плануецца, што такiм чынам будуць аснашчаны не меней за 1000 устаноў.

У якасцi негатыўнага прыкладу, калi, на жаль, не была аператыўна i правiльна арганiзавана эвакуацыя людзей, своечасова не выклiкалi пажарных, старшыня аблвыканкама прывёў нядаўнi пажар у iнтэрнаце Вiцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Нагадаю, што ў вынiку пажару пры спробе выратавацца некалькi студэнтаў атрымалi траўмы. Дзясяткi студэнтаў лiтаральна стаялi на казырку будынка i чакалi дапамогi. Згарэлi залiкоўкi, пашпарты. Па патрабаваннi губернатара, усе выпадкi гiбелi людзей на пажарах будуць разглядацца на пасяджэннях раённых i гарадскiх выканкамаў.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

ЖРЭА Мiнска: тэлефоны даверу

Стварэнне тэлефонаў даверу для рэагавання на нетактоўныя паводзiны i непрыняцце мераў работнiкамi ЖКГ дапаможа знiзiць колькасць зваротаў грамадзян, а таксама своечасова рэагаваць на заўвагi i прапановы мiнчан. Чакаецца, што тэлефон даверу ў жыллёва-камунальных службаў Мiнска з'явiцца да 1 сакавiка 2010 года. За 2009 год у сiстэму жыллёвых прадпрыемстваў горада звярнулiся 784 тысячы грамадзян, з iх амаль 97 % у вуснай форме.

Алена ПАРУКОВА, "Мiнск—Навiны".

БЕЛТА: вэб-сайт па-іспанскі

Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БЕЛТА) адкрыла iспананамоўную версiю свайго сайта — www.bеltа.bу/еs. Неабходнасць стварэння сайта на iспанскай мове абумоўлена ўсё большай цiкавасцю сусветнай супольнасцi да Беларусi, пашырэннем дзелавых i культурных кантактаў з краiнамi далёкага замежжа, у прыватнасцi Лацiнскай Амерыкi.

БЕЛТА.

Рэнтгенам прасвяцiлi i...

На прапускным пункце "Макраны", якi знаходзiцца на беларуска-ўкраiнскай мяжы, брэсцкiя мытнiкi правялi эксперымент — усталявалi мабiльны комплекс для агляду аўтатранспарту.

Калi супрацоўнiкi мытнi прасвяцiлi некалькi аўтамашын i прагледзелi рэнтгенаўскае адлюстраванне, то ўбачылi, што ў трох аўтамабiлях ёсць тайнiкi. Знаходзiлiся яны ў бензабаку, багажным аддзяленнi, а мiкрааўтобус меў двайное дно ў кузаве. У гэтых тайнiках грамадзяне Украiны спрабавалi перавезцi спiртныя напоi, адзенне, абутак, а ў мiкрааўтобусе было схавана 6 тысяч бiрулек i нарыхтовак для вырабу ключоў, якiя пацягнулi на 20 млн рублёў. Тавар i аўтамашыны затрыманы да вынясення рашэння судом.

Сымон Свiстуновiч.

Браканьеры не грэбуюць нiчым

апошнiм часам паляўнiчыя-парушальнiкi пачалi актыўна выкарыстоўваць i iншыя, акрамя агнястрэльных, прылады палявання.

Падраздзяленнямi Дзяржiнспекцыi аховы жывёльнага i раслiннага свету пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь летась было знойдзена i канфiскавана 790 адзiнак такiх прыладаў (дзеля параўнання, у 2008 годзе — 765). Дзяржiнспекцыя накiроўвала, у прыватнасцi, карыстальнiкам паляўнiчых угоддзяў лiсты з прапановай абследаваць арандаваныя iмi паляўнiчыя ўгоддзi. на плошчы 16,5 мiльёна гектараў паляўнiцтвакарыстальнiкамi было знойдзена i канфiскавана 1359 петляў на зайцоў i капытных жывёл з дроту, 9 капканаў, лоўчая яма, 8 браканьерскiх засiдак.

Сяргей РАСОЛЬКА.

За шчасцем...

Калi спрацавала сiгналiзацыя, брэсцкiя памежнiкi былi паднятыя па трывозе. Нарад са службовым сабакам неўзабаве апынуўся на месцы здарэння i за 150 метраў ад беларускапольскай мяжы затрымаў парушальнiкаў.

Трое грамадзян Малдовы зрабiлi спробу нелегальна перайсцi ў Польшчу, бо ў сваёй краiне цяжка жыць.

Сымон Свiстуновiч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тым, хто плануе скарыстацца паслугамi аўтамабiльнага транспарту ў перыяд з 5 па 8 сакавiка, варта загадзя ведаць, па якiм раскладзе ў гэтыя днi ён будзе працаваць.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика