Мець — мала.... 21.by

Мець — мала...

16.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мы жывём у прыватным доме, чацвярцiну яго аформiлi як падарунак 12-гадовай унучцы. З намi яна i жыве, хоць прапiсана з мацi i айчымам у iх аднапакаёвай кватэры. Пытанне: цi будзе ўнучка мець права на атрыманне жылля ў выпадку зносу нашага дома?

У.Я., . Гомель.

Пытаннi, звязаныя са зносам дамоў i адсяленнем грамадзян, якiя там пражываюць, разглядаюцца ў адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 2 лютага 2009 г. № 58 "Аб некаторых мерах па абароне маёмасных правоў грамадзян пры накiраваннi зямельных участкаў для дзяржаўных патрэбаў".

У выпадку выбару ўласнiкамi дома, якi зносiцца, права на атрыманне ва ўласнасць кватэры тыповых спажывецкiх якасцяў iм выдзяляецца жылое памяшканне з разлiку не менш за 15 кв. метраў агульнай плошчы на самога ўласнiка i кожнага члена яго сям'i, якi зарэгiстраваны па месцы жыхарства i фактычна пражывае ў доме, якi падлягае зносу. Агульная плошча кватэры, якая атрымоўваецца ва ўласнасць, павiнна быць не меншай за агульную плошчу дома, якi падлягае зносу.

Калi дом, якi зносiцца, належыць на праве агульнай долевай уласнасцi некалькiм грамадзянам, то i долi ў жылым памяшканнi, якое выдзяляецца, павiнны адпавядаць долi кожнага з iх у доме, якi падлягае зносу.

Такiм чынам, калi ўнучка, якая мае 1/4 долю ў праве ўласнасцi на дом, якi зносiцца, будзе зарэгiстраваная (прапiсаная) у iм, то яна будзе мець права на такую ж долю i ў кватэры тыповых спажывецкiх якасцяў, якая выдзяляецца (замест дома, што падлягае зносу).

Вiктар САВIЦКI.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы жывём у прыватным доме, чацвярцiну яго аформiлi як падарунак 12-гадовай унучцы. З намi яна i жыве, хоць прапiсана з мацi i айчымам у iх аднапакаёвай кватэры. Пытанне: цi будзе ўнучка мець права на атрыманне жылля ў выпадку зносу нашага дома? У.Я., . Гомель. Пытаннi, звязаныя са зносам дамоў i адсяленнем грамадзян, якiя там пражываюць, разглядаюцца ў адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 2 лютага 2009 г. № 58 "Аб некаторых мерах па абароне маёмасных правоў грамадзян пры накiраваннi зямельных участкаў для дзяржаўных патрэбаў".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика