Арэнда будзе зразумелай i празрыстай. 21.by

Арэнда будзе зразумелай i празрыстай

16.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каментарый аб новых умовах арэнднай платы рэдакцыя атрымала ад Дзяржкаммаёмасцi. Адказвае першы намеснiк старшынi Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Беларусi Сяргей Пяткоў:

— У мэтах далейшага ўдасканальвання арэндных адносiнаў у Беларусi прыняты Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 23 кастрычнiка 2009 года № 518 "Аб некаторых пытаннях арэнды i бязвыплатнага карыстання маёмасцю". Гэты ўказ з'яўляецца сiстэмным нарматыўным дакументам прамога дзеяння, якi прадугледжвае комплекснае рэгуляванне арэндных адносiнаў.

Вызначаныя ўказам адзiныя падыходы да ўстанаўлення памераў арэндных ставак значна спрашчаюць парадак вызначэння памераў арэнднай платы пры здачы ў арэнду маёмасцi дзяржаўнай i прыватнай формы ўласнасцi.

Указ распаўсюджвае сваё дзеянне на арэндадаўцаў, якiмi з'яўляюцца: дзяржаўныя арганiзацыi; акцыянерныя таварыствы i рэспублiканскiя дзяржаўныя аб'яднаннi, якiм перададзена дзяржаўная маёмасць у бязвыплатнае карыстанне; гаспадарчыя таварыствы, у дачыненнi да якiх Беларусь або адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльная адзiнка, пры валоданнi акцыямi (долямi ў статутных фондах) можа вызначаць рашэннi, якiя прымаюцца гэтымi гаспадарчымi таварыствамi; арэндадаўцы гандлёвых месцаў на рынках i гандлёвых аб'ектаў у гандлёвых цэнтрах дзяржаўнай i прыватнай формы ўласнасцi.

Гэты парадак разлiку арэнднай платы распаўсюджваецца на ўсе катэгорыi будынкаў i збудаванняў (грамадскiя, вытворчыя, адмiнiстрацыйныя, складскiя), чаго не было раней. Дакумент вызначае базавую стаўку арэнднай платы ў беларускiх рублях у прывязцы да базавай велiчынi i "адвязвае" яе ад еўра. Базавая велiчыня ўжо на працягу больш як 2 гадоў застаецца пастаяннай — 35 тысяч рублёў.

Цяпер арандаваная плошча вызначаецца па фактычна займаемай плошчы, таму арандатар будзе плацiць толькi за тыя плошчы, якiмi ён непасрэдна карыстаецца. Раней пры разлiку арэнднай платы ўлiчвалiся месцы агульнага карыстання (лесвiчныя пляцоўкi, калiдоры, лiфтавыя шахты i г.д.) пры дапамозе ўжывання каэфiцыента пераводу.

У мэтах спрашчэння разлiку арэнднай платы адменены каэфiцыенты камфортнасцi i каэфiцыенты размяшчэння памяшканняў унутры будынка. Базавыя стаўкi дазваляюць вызначаць арэндную плату ў памеры, якi забяспечвае пакрыццё фактычных затрат на амартызацыю, а таксама выплату ўсiх вiдаў падаткаў, абавязковых плацяжоў у бюджэт i атрыманне прыбытку.

Памер арэнднай платы вызначаецца ў залежнасцi ад попыту на нерухомую маёмасць, яе тэхнiчнага стану i камерцыйнай выгады. Для гэтага прадугледжана прымяненне пры згодзе бакоў каэфiцыентаў у памеры ад 0,5 да 3.

У мэтах стымулявання развiцця вытворчасцi i аказання паслуг у малых i сярэднiх гарадах i сельскай мясцовасцi дакументам прадугледжана знiжэнне базавай стаўкi арэнднай платы ў два разы. Такая льгота прадугледжана для арандатараў на перыяд ажыццяўлення iмi капiтальнага рамонту цi рэканструкцыi арандаваных плошчаў. У мэтах стымулявання ўцягвання ў гаспадарчы абарот нерухомай маёмасцi, якая не выкарыстоўваецца працяглы час (больш як 2 гады) шляхам здачы яе ў арэнду вызначаны панiжальны каэфiцыент 0,3.

Указам дакладна вызначаныя катэгорыi арандатараў, якiм устаноўленыя мiнiмальныя каэфiцыенты да базавых ставак (0,1 — iнвалiды, дзiцячыя спартыўныя школы, студыi i iнш.) i максiмальныя (21 — гульнявы бiзнэс).

Дадатковыя панiжальныя цi павышальныя каэфiцыенты, якiя не прадугледжаныя ўказам, будуць устанаўлiвацца толькi па рашэннi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Цяпер дзейнiчае адзiны парадак вызначэння памераў арэнднай платы пры здачы ў арэнду гандлёвых месцаў на рынках i гандлёвых аб'ектаў у гандлёвых цэнтрах для дзяржаўнай i прыватнай формы ўласнасцi. Прадугледжваецца кампенсацыя арэндадаўцу ўсiх выдаткаў, якiя звязаны з утрыманнем i функцыянаваннем гандлёвага аб'екта, атрыманне прыбытку ў памеры, неабходным для развiцця гандлёвага аб'екта.

Права растлумачэння нормаў Указа № 518 дадзена Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. Распрацоўваць адзiныя падыходы да растлумачэння нормаў указа будзе мiжведамасная рабочая група, якая створана распараджэннем прэм'ер-мiнiстра Беларусi. Гэту працоўную групу ўзначальвае старшыня Дзяржкаммаёмасцi Георгiй Кузняцоў. У яе склад уваходзяць прадстаўнiкi вядучых мiнiстэрстваў, пракуратуры, Камiтэта дзяржкантролю, бiзнэс-асацыяцый.

У сувязi з уваходжаннем у сiлу Указа № 518 неабходна перагледзець заключаныя дагаворы. Пры гэтым дагаворы арэнды i бязвыплатнага карыстання, што заключаныя да ўваходжання ў сiлу ўказа на тэрмiн да 31 сакавiка 2010 года, дзейнiчаюць на ранейшых умовах i не патрабуюць карэкцiроўкi з новым дакументам. Дагаворы, якiя заключаны на больш працяглы тэрмiн, павiнны быць прыведзены ў адпаведнасць з указам у трохмесячны тэрмiн з даты ўваходжання яго ў сiлу, г.зн. да 31 сакавiка 2010 года. Таму арэндадаўцам неабходна да 31 сакавiка прывесцi ўсе заключаныя дагаворы ў адпаведнасць з патрабаваннямi ўказа № 518.

Каб не дапусцiць рэзкiх змяненняў памераў арэнднай платы як у бок павелiчэння, так i ў бок змяншэння пры прывядзеннi дагавораў арэнды ў адпаведнасць з Указам № 518, Дзяржаўным камiтэтам па маёмасцi арганiзаваны манiторынг арэнднай платы i рэкамендавана арэндадаўцам дзяржаўнай маёмасцi выкарыстоўваць каэфiцыент ад 0,5 да 3, якi вызначаецца па ўзгадненнi памiж арандатарам i арэндадаўцам у залежнасцi ад попыту на нерухомую маёмасць, яе тэхнiчнага стану i камерцыйнай выгады ад здачы i (або) ад выкарыстання такой маёмасцi.

Для закрыцця праблемных пытанняў, што ўзнiклi пры ўваходжаннi ў сiлу ўказа, Мiнiстэрствам эканомiкi распрацоўваюцца рэкамендацыi па разлiку павышальных каэфiцыентаў да стаўкi арэнднай платы за гандлёвыя месцы, якiя вызначаюцца аблвыканкамамi i Мiнскiм гарвыканкамам у адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку вызначэння памераў арэнднай платы пры здачы ў арэнду гандлёвых месцаў на рынках i гандлёвых аб'ектаў у гандлёвых цэнтрах дзяржаўнай i прыватнай формы ўласнасцi, а Мiнжылкамунгасам — па разлiках расходаў па ўтрыманнi, эксплуатацыi, бягучым рамонце здадзенай у арэнду (перададзенай у бязвыплатнае карыстанне) нерухомай маёмасцi, i ў найблiжэйшы час будуць даведзены да зацiкаўленых бакоў.

Пералiк гандлёвых цэнтраў, дзе пры здачы ў арэнду гандлёвых месцаў неабходна кiравацца Указам № 518, размешчаны на сайце Мiнiстэрства гандлю (mintorg.gov.by).

Дзяржкаммаёмасцю сфармiраваны i ўнесены ва ўрад пералiкi грамадскiх i рэлiгiйных арганiзацый, для якiх прадугледжваецца прымяненне панiжальнага каэфiцыента 0,1 да базавай стаўкi арэнднай платы.

Падрыхтаваў Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каментарый аб новых умовах арэнднай платы рэдакцыя атрымала ад Дзяржкаммаёмасцi. Адказвае першы намеснiк старшынi Дзяржаўнага камiтэта па маёмасцi Беларусi Сяргей Пяткоў: — У мэтах далейшага ўдасканальвання арэндных адносiнаў у Беларусi прыняты Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 23 кастрычнiка 2009 года № 518 "Аб некаторых пытаннях арэнды i бязвыплатнага карыстання маёмасцю". Гэты ўказ з'яўляецца сiстэмным нарматыўным дакументам прамога дзеяння, якi прадугледжвае комплекснае рэгуляванне арэндных адносiнаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика