Легкаатлеты выявiлi наймацнейшых. 21.by

Легкаатлеты выявiлi наймацнейшых

16.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У мiнулыя выхадныя ў легкаатлетычным манежы магiлёўскага спартыўнага комплексу "Алiмпiец" прайшлi спаборнiцтвы чэмпiянату Беларусi па лёгкай атлетыцы. Вядучыя спартсмены змагалiся за права прадставiць нашу краiну на чэмпiянаце свету ў памяшканнях, якi адбудзецца 12-14 сакавiка 2010 года ў горадзе Доха (Катар).

Самай вiдовiшчнай часткай праграмы сталi спаборнiцтвы ў штурханнi ядра. У жанчын за званне чэмпiёнкi краiны спрачалiся алiмпiйская чэмпiёнка-2000 Янiна Правалiнская-Карольчык, сярэбраны прызёр Алiмпiяды-2008 Наталля Мiхневiч, бронзавы прызёр Алiмпiяды-2008 Надзея Астапчук, чэмпiёнка Еўропы -2009 сярод юнiёраў Алёна Грышко. Перамогу з новым нацыянальным рэкордам i лепшым вынiкам сезона ў свеце святкавала Надзея Астапчук — 21 метр 70 см. Другое месца заняла Наталля Мiхневiч — 20 метраў 28 см (другi вынiк сезона ў свеце), трэцяе — Янiна Правалiнская-Карольчык.

У мужчын званне чэмпiёна краiны з новым нацыянальным рэкордам i другiм вынiкам сезона ў свеце заваяваў Андрэй Мiхневiч — 21 метр 81 см. Дарэчы, Мiхневiч пабiў адзiн з самых "барадатых" рэкордаў — папярэдняе найвышэйшае дасягненне належала Сяргею Каснаўскасу i было ўстаноўлена ў 1984 годзе. Фiналiст Алiмпiяды-2008 Павел Лыжын падняўся на другую прыступку п'едэстала таксама з выдатным вынiкам — 21 метр.

Анастасiя Шведава ўстанавiла нацыянальны рэкорд у скачках з шастом, якi цяпер складае 441 см. А ў бегу на дыстанцыi 3000 метраў з перашкодамi Святлана Кудзелiч перапiсала найвышэйшае рэспублiканскае дасягненне — 09.49.56. На другi дзень спаборнiцтваў мужчынская каманда ўстанавiла новы нацыянальны рэкорд на дыстанцыi 4x400 метраў — 3.15,60. Яго аўтарамi сталi Аляксандр Пацiенка, Вадзiм Кебец, Анiс Ананенка i Сяргей Сяркоў.

Алена КРАВЕЦ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнулыя выхадныя ў легкаатлетычным манежы магiлёўскага спартыўнага комплексу "Алiмпiец" прайшлi спаборнiцтвы чэмпiянату Беларусi па лёгкай атлетыцы. Вядучыя спартсмены змагалiся за права прадставiць нашу краiну на чэмпiянаце свету ў памяшканнях, якi адбудзецца 12-14 сакавiка 2010 года ў горадзе Доха (Катар).
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика