Выйшаў у свет новы беларускi арфаграфiчны слоўнiк. 21.by

Выйшаў у свет новы беларускi арфаграфiчны слоўнiк

16.02.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сталiчным Выдавецкiм доме "Беларуская навука" ўбачыў свет "Беларускi арфаграфiчны слоўнiк".

Як паведамiлi ў Нацыянальнай акадэмii навук (НАН) Беларусi, навiнку падрыхтаваў калектыў Інстытута мовы i лiтаратуры iмя Якуба Коласа i Янкi Купалы НАН.

Новы слоўнiк базiруецца на правiлах, якiя ўводзяцца ў дзеянне Законам Рэспублiкi Беларусь "Аб Правiлах беларускай арфаграфii i пунктуацыi", прынятым у 2008 годзе.

Аснову амаль 700-старонкавага слоўнiка складае агульнаўжывальная лексiка, а таксама словы, якiя могуць выклiкаць цяжкасцi пры напiсаннi. Як падкрэслiлi ў НАН, слоўнiк мае нарматыўны характар i разлiчаны на вучняў сярэднiх школ, навучэнцаў сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў, абiтурыентаў, настаўнiкаў беларускай мовы, перакладчыкаў i студэнтаў, а таксама ўсiх, хто карыстаецца пiсьмовай беларускай мовай.

Вiктар КУШНАРОЎ, "Мiнск—Навiны".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сталiчным Выдавецкiм доме "Беларуская навука" ўбачыў свет "Беларускi арфаграфiчны слоўнiк". Як паведамiлi ў Нацыянальнай акадэмii навук (НАН) Беларусi, навiнку падрыхтаваў калектыў Інстытута мовы i лiтаратуры iмя Якуба Коласа i Янкi Купалы НАН.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика