В честь 80-летия района лучшие в своем деле получили награды. 21.by

В честь 80-летия района лучшие в своем деле получили награды

22.01.2020 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У мінулую пятніцу віншаванні прымала Пружаншчына: наш край адзначыў 80-годдзе з дня ўтварэння.



Ганаровыя грамадзяне раёна, вядомыя землякі, ветэраны працы, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскасці — у вялікай зале гарадскога Палаца культуры было шматлюдна.



Каб падкрэсліць значнасць падзеі, у сваёй віншавальнай прамове старшыня райвыканкама Ю.Ю.Бісун звярнуўся да гісторыі. Ён згадаў, як ішло станаўленне Пружаншчыны: усталяванне новай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, аднаўленне краю пасля ваеннага ліхалецця, сацыяльна-эканамічнае раз-віццё раёна, наладжванне культурнага жыцця… Было згадана нямала людзей, якія ўпісалі свае прозвішчы ў летапіс раёна: і тых, што стаялі ля вытокаў, і тых, што вызначаюць сучасныя арыенціры для развіцця.
І на сучасным этапе, як і ў мінулыя гады, асноўнай рухаючай сілай застаюцца людзі, якія не складаючы рук шчыруюць на карысць роднага краю.


Невыпадкова кіраўнік раёна запрасіў падняцца на сцэну лепшых у сваёй справе, тых, хто сёння сваёй працай піша гісторыю Пружан-шчыны.
Граматай Пружанскага раённага выканаўчага камітэта былі ўзнагароджаны І.І.Каўганка, урач-педыятр Пружанскай ЦРБ, І.А.Кудлач, механік КПП ААТ «Пружанскі льнозавод», В.Р.Масленчанка, муляр філіяла ПМК-29, А.В.Хатэнка, пенсіянерка, былы старшыня Шаняўскога сельвыканкама. Акрамя таго, за шматгадовую і добрасумленную працу, прафесійнае майстэрства і значны ўклад у падрыхтоўку г.п.Ружаны да правядзення абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2019» Граматы райвыканкама таксама атрымалі старшыня праўлення Пружанскага райспажыўтаварыства Д.П.Карпей, начальнік філіяла ДЭУ-25 РУП «Брэстаўтадар» У.І.Пунько і дырэктар філіяла «Пружанскія электрасеткі» РУП «Брэстэнерга» А.А.Усік.
За шматгадовую і плённую працу ў галіне сельскай гаспадаркі юбілейны медаль «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі» знайшоў былога намесніка дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ «Ліноўскае» Н.А. Жаўнярчук.


Павіншаваць з юбілеем Пружанскі раён прыехалі і ганаровыя госці. Сярод іх кіраўнік спраў Брэсцкага аблвыканкама Георгій Хвалько. «Пружанскі раён — адзін з лепшых на Брэстчыне па многіх паказчыках. І гэта заслуга людзей, якія тут жывуць і працуюць», — зазначыў Георгій Мікалаевіч у сваёй віншавальнай прамове. Адрасуючы словы ўдзячнасці за работу і дасягнутыя поспехі пружанскім працаўнікам, ён папрасіў падняцца на сцэну адных з лепшых. У прыватнасці, Граматай аблвыканкама былі адзначаны начальнік ВТА Пружанскага КУВП «Камунальнік» Г.П.Гардзей, трактарыст-машыніст ААТ «Роўбіцкае» М.Л.Шымчык, Падзячным пісьмом аблвыканкама — настаўнік Загорскага ВПК д/с-БШ М.Р.Сахарук.



80-годдзе Пружаншчыны — гэта свята для ўсіх, хто пры-свяціў сваё жыццё гэтай зямлі, чыя працоўная біяграфія звязана з гэтым краем. Перакананасць у гэтым выказаў старшыня раённага Савета дэпутатаў М.П.Кудравец. «Многія пакаленні на нашай зямлі прайшлі нялёгкі, але слаўны шлях і пакінулі значны след. Прыемна, што на ўрачыстасць сабраліся прадстаўнікі розных пакаленняў, у тым ліку тыя, хто шмат гадоў шчыра і добрасумленна працаваў на Пружаншчыне», — падкрэсліў Мікалай Пятровіч.



Словы ўдзячнасці ён адрасаваў і тым, хто шчыруе на сваіх працоўных месцах сёння: «Менавіта дзякуючы вашым адказнасці, прафесіяналізму і любові да малой радзімы, раён развіваецца». Сярод тых, чые прафесійныя поспехі і ўклад у развіццё раёна не засталіся незаўважанымі, аказаліся загадчыца магазіна «Гастраном №14» ФПР «Прадтавары» Л.І.Буната, інжынер па лесакарыстанні ДЛГУ «Пружанскі лясгас» І.Р.Дарафяйчук, былы загадчык аддзела па фізічнай культуры, спорце і турызме райвыканкама А.М.Лемяшэўскі, дырэктар Сонечнага СДК Н.В.Плеска. Яны былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі раённага Савета дэпутатаў.



Урачыстасць мерапрыемству надаў і святочны канцэрт, падчас якога згадваліся асноўныя вехі гісторыі Пружаншчыны, кожная з якіх пакінула свой адбітак.


Вядома ж, са сцэны радавалі запоўненую гля-дзельную залу самадзейныя артысты з розных куткоў раёна: ансамбль гарманістаў Ліноўскай ДШМ, салісты ўзорнай студыі «Меладзін», народны вакальны ансамбль «2+2», народны арт-гурт «Родники», Алег Вішнявецкі і Юрый Слінка, танцавальныя калектывы і многія іншыя.


Хочацца спадзявацца, што жыхары Пружаншчыны ўмеюць не проста шанаваць, але і захоўваць атрыманае ў спадчыну, прымнажаць тое, што маюць. І з часам колькасць такіх людзей будзе толькі расці.

Марына ВАКУЛЬСКАЯ, Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулую пятніцу віншаванні прымала Пружаншчына: наш край адзначыў 80-годдзе з дня ўтварэння. Ганаровыя грамадзяне раёна, вядомыя землякі, ветэраны працы,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика