Барбашынскi пра словы Махневай: «Чалавек тут нарадзіўся, жыве – і кажа, што беларуская мова ня мае будучыні. Ну гэта абсурд! Хоць бы крыху думала»
06.06.2020 13:08
—
Новости Спорта
|
Алiмпiйскi чэмпiён па гандболе Андрэй Барбашынскi для «Разумею, што выказала сваю пазыцыю. Але як па мне, дайце ёй вясло, хай адграбае далей... Паслухайце, чалавек тут нарадзіўся, жыве – і кажа, што беларуская мова ня мае будучыні. Ну гэта абсурд! Хоць бы крыху думала. Згодны, чыста па-жыцейску зручней размаўляць па-расейску, так склалася. Але мова — наш падмурак, наша гісторыя. Яе трэба вывучаць, пашыраць, прасоўваць. Вось тады будзе здорава. Колькі людзей, якія прынцыпова размаўляюць па-беларуску — яны што, «непэрспэктыўныя»? Калі беларус, то вельмі кепска, што няма жаданьня гаварыць на роднай мове. Чым мы адрозьніваемся ад палякаў, немцаў, французаў? Перадусім мовай! Пастаўце вас сярод ангельцаў, хто наўскідку скажа, што вы не ангелец? І ня будуць ведаць да таго часу, пакуль не пачняце гаварыць. Стагодзьдзямі людзі зьмешваліся, насіліся туды-сюды з войнамі, набегамі. Якіх толькі міграцый не было. Але ж кожны народ стараўся захаваць сваю адметнасьць. І што, цяпер я мушу сказаць, што беларуская мова ня мае пад сабой ніякай гістарычнай асновы? Ня будзе такога. А хто не разумее, хай хоць крыху пацікавіцца, хто мы і адкуль...» – сказаў Барбашынскi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алiмпiйскi чэмпiён па гандболе Андрэй Барбашынскi для «Радыё свабода» распавеў, як ставіцца да калегаў-спартоўцаў, якія грэбліва выказваюцца пра «мёртвы язык»?...
|
|