Якiя яшчэ змяненнi прынясе Указ Прэзiдэнта № 427? Актыўнае будаўнiцтва жылля ў сталiцы i рэгiёнах патрабуе большай колькасцi аўтастаянак i гаражоў. — Перад намi стаiць важная задача — да 2011 года пабудаваць аўтастаянкi i гаражы на 280 тысяч машынамесцаў (з разлiку 1250 машынамесцаў на тысячу кватэр), — гаворыць начальнiк галоўнага ўпраўлення праектных работ, горадабудаўнiцтва i архiтэктуры Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Рэспублiкi Беларусь Валянцiна Назарук.
Напярэдаднi Дня беларускага пiсьменства, якi пройдзе ў наступныя выхадныя ў Смаргонi, першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi Беларусi Лiлiя Ананiч расказала, з якiм "багажом" падышла Беларусь да гэтага свята: — Насамрэч само свята — гэта толькi вяршыня таго, што хоча сцвердзiць дзяржава, усталяваўшы такi дзень — Дзень беларускага пiсьменства.