Цяпер ахвотным пабачыць гэтых лясных волатаў, а таксама сустрэцца з Дзедам Марозам зусiм неабавязкова будзе ехаць у Белавежскую пушчу.
Пад такой назвай у гандлёвых арганiзацыях Беларускага рэспублiканскага саюза спажывецкiх таварыстваў стартавала акцыя па перадсвяточным распродажы харчовых i нехарчовых тавараў па знiжаных — за кошт як зменшаных самiмi вытворцамi аптовых цэнаў, так i дзякуючы зменшанай ужо крамамi гандлёвай надбаўкi — цэнах.
Дзве новыя тэлемедыцынскiя сiстэмы ўведзены ў доследна-прамысловую эксплуатацыю ў снежнi: "Аўтаматызаваная рэспублiканская тэлемедыцынская сiстэма ўнiфiкаванага электроннага кансультавання (РС ТЭК) i "Аўтаматызаваная рэспублiканская iнфармацыйна-аналiтычная сiстэма "Траўма" (РIАС "Траўма").
Прышчапляць беларусаў ад свiнога грыпу будуць "жывой" iнтраназальнай расiйскай вакцынай, якая зараз праходзiць рэгiстрацыю ў нашай краiне.
Мой сын (сям'я 3 чал.) жыве ў iнтэрнаце, стаiць на кватэрным улiку.
У брэсцкi карпункт газеты патэлефанавала пенсiянерка з вёскi Дзяменiчы Жабiнкаўскага раёна Вера Саванеўская i расказала пра бяду сваёй вёскi.
Да пачатку наступнага тыдня на тэрыторыi Беларусi захаваецца даволi халоднае надвор'е, паведамiў рэдакцыi начальнiк службы гiдраметэапрагнозаў Рэспублiканскага гiдраметцэнтра Дзмiтрый Рабаў.
Беларусы ўжо даўно забылiся пра сапраўдныя марозныя i снежныя зiмы, таму нават 10 градусаў нiжэй за нуль падаюцца нам сур'ёзным выпрабаваннем.
Памёрлі "Дынамiт" і ягор гайдар У сваёй падмаскоўным доме раптоўна памёр тэлевядучы, акцёр, спявак, пiсьменнiк, бiзнэсмен i рэкардсмен у сiлавых вiдах спорту Уладзiмiр "Дынамiт" Турчынскi.
Жывая перашкода Кiроўца "Мiцубiсi" наехаў на лася, якi нечакана выбег на праезную частку.
У нумары за 9 снежня мы паведамлялi пра два падобныя здарэннi з замежнымi паляўнiчымi, якiя з рознiцай у некалькi дзён i ў розных месцах незаконна здабылi разам трох зуброў. На сёння грамадзянiн Германii, якi пры правядзеннi загоннага палявання ва ўгоддзях Нацыянальнага парку "Белавежская пушча" памылкова падстрэлiў самку зубра, пералiчыў на рахунак турыстычнай фiрмы суму нанесенай шкоды i штрафныя санкцыi па кантракце агульным памерам 70 тысяч еўра.
Удзельнiкаў традыцыйнага спаборнiцтва па паяданнi пiрагоў у брытанскiм Уiгане пачалi правяраць на прымяненне "допiнгу".
Мiнздароўя, ЮНIСЕФ i ЕС яднаюць намаганнi ў захаваннi здароўя мацi i дзяцей на забруджаных тэрыторыях Кожнае наступнае пакаленне з пункту гледжання эвалюцыi — больш дасканалае, а значыць, больш каштоўнае.
На заявы скептыкаў, якiя мяркуюць, што ўваходжанне з 1 студзеня 2010 года ў сiлу прэзiдэнцкага Указа № 510 "Аб удасканаленнi кантрольнай (нагляднай) дзейнасцi ў Рэспублiцы Беларусь" нiчога не дасць, а праверкi будуць драконаўскiмi, старшыня Камiтэта дзяржкантролю Зянон Ломаць кажа, што "такога не будзе".
У рэспублiканскi Дзень падпiсчыка наша газета, акрамя iншых населеных пунктаў, завiтала i ў Валожын.
Маляўнiчыя абвесткi пра хуткае закрыццё ў сталiцы абутковай крамы i звязаныя з гэтым знiжкi на ўвесь тавар ажно да 70 працэнтаў доўгi час прыцягвалi ўвагу пасажыраў сталiчнага метрапалiтэна.
Будуць Марына Гiль са Смаргонi i Алена Пажога з вёскi Абруб Глыбоцкага раёна.
Пра гэта ўчора паведамiў першы намеснiк старшынi Прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi Пётар Вiцязь. — Праграма падпiсана, Мiнсувязi выступае заказчыкам, у выкананнi работ удзельнiчае i Нацыянальная акадэмiя навук", — паведамiў ён. — Цяпер iдзе прапрацоўка праекта, узгадняюцца асаблiвасцi яго выканання, праграмнае забеспячэнне, якое мяркуецца да выкарыстання.
У Беларусi рабочы дзень з пятнiцы 8 студзеня 2010 года пераносiцца на суботу 23 студзеня 2010 года.
За значны асабiсты ўклад у развiццё беларускага друку за мяжой, умацаванне беларуска-латвiйскiх культурна-асветных сувязяў галоўны рэдактар газеты Саюза беларусаў Латвii "Прамень" Леанiд Шакавец узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.