Сёлета ў жнiўнi Кiеўскай грамадскай арганiзацыяй "Таварыства ветэранаў разведкi ваенна-марскога флоту" пры падтрымцы Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i Петрыкаўскага райвыканкама была праведзена Мiжнародная навукова-практычная экспедыцыя "Шляхамi Вялiкай Перамогi", прысвечаная 65-годдзю вызвалення Беларусi i Украiны ад фашысцкай акупацыi.
Мiжнародная плацежная сiстэма "VІSA" не баiцца наступу нацыянальнай сiстэмы "БелКарт": — Наш вопыт паказвае, што пры iснаваннi нацыянальнай плацежнай сiстэмы паралельна з сiстэмамi "Visa", "MasterCard" i iншымi можа быць станоўчым момантам, а не адмоўным, бо гэта дазваляе ў цэлым развiваць цiкавасць да выкарыстання картак, i нашым галоўным канкурэнтам застаюцца наяўныя грошы, а не iншыя аператары карткавых сiстэм, — адзначыў на прэс-канферэнцыi з нагоды 15-гадовай прысутнасцi кампанii "Visa" на беларускiм рынку Джэральд Хокiнс, вiцэ-прэзiдэнт Visa CEMEA па пытаннях фiнансаў i тэхналогiй.