Пра гэта ўчора на прэс-канферэнцыi заявiў пасол Украiны ў Беларусi Ігар Лiхавы. — Няма нiякiх перашкодаў для свабоднага гандлю памiж нашымi краiнамi, — даслоўна заявiў пасол. Паводле слоў спадара Лiхавога, сустрэча прэм'ер-мiнiстраў нашых краiн у чэрвенi ў Кiеве пацвердзiла гатоўнасць дзвюх дзяржаў не дапускаць антыдэмпiнгавых расследаванняў.
Удзельнiкамi ваенна-спартыўнага свята "Афiцэры КДБ — дзецям", якi адбыўся ў Нацыянальным дзiцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня", сталi ўласна супрацоўнiкi Камiтэта дзяржаўнай бяспекi, байцы групы "Альфа", вайскоўцы 14-га асобнага палка ўрадавай сувязi i, безумоўна, самi дзецi, якiм пашчасцiла адпачываць у лагеры гэтымi днямi.