Вучоныя абвяргаюць чуткi аб тым, што ядомыя грыбы ў беларускiх лясах муцiруюць i становяцца атрутнымi. Як патлумачыў старшы навуковы супрацоўнiк Інстытута эксперыментальнай батанiкi НАН Беларусi мiколаг Яўген Юрчанка, толькi на моцна забруджаных радыяцыяй тэрыторыях былi адзначаны адзiнкавыя выпадкi, калi споры некаторых вiдаў грыбоў станавiлiся больш буйнымi.