"Адкажыце, калi ласка, чаму, калi нашы агароды ўжо працяглы час залiтыя вадой, больш за тое — фiтафтора паспела "з'есцi" i памiдоры, i бульбу, з нас патрабуюць плату за палiў?" З такiм пытаннем-скаргай на "гарачую лiнiю" газеты звярнулiся жыхары вулiц Школьнай i Заводскай, што ў пасёлку Мiханавiчы Мiнскага раёна.
Дзяржаўная ветслужба Мiнсельгасхарчу Беларусi па вынiках праверкi да раней выключаных са спiсу экспарцёраў прадукцыі ў Расiю Дзятлаўскага сыраробнага завода i Скiдзельскага масласырзавода дадала Бабруйскi мясакамбiнат, Лунiнецкi малочны камбiнат, Кобрынскi масласырзавод i КУП "Гармалзавод №1" Мiнска.
Сельская гаспадарка ў Слаўгарадскiм раёне выдзяляе сваiм працаўнiкам беспрацэнтную пазыку на набыццё жывёлы: грамадскi статак павялiчыўся напалову. У вёсцы Урэчча Слаўгарадскага раёна маладая шматдзетная гаспадыня Валянцiна Мiхаськова набыла другую карову. — Заробкi ў нас з мужам не самыя вялiкiя, а грошы, каб гадаваць дзяцей, вельмi патрэбныя, — тлумачыць санiтарка мясцовага ФАПа.
У Салiгорску затрымалi банду вымагальнiкаў на чале з крымiнальным аўтарытэтам, паведамiла начальнiк упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў МУС Беларусi Святлана Бароўская. Супрацоўнiкi галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганiзаванай злачыннасцю МУС затрымалi за вымаганне раней неаднаразова судзiмага грамадзянiна па мянушцы Еля, 1970 года нараджэння.