У Беларусi актывiзавалася рэканструкцыя старажытных палацаў: валанцёры аднаўляюць Любчанскi палац, дзяржаўныя структуры ўзялiся за Косаўскi, надалей чыноўнiкi з Мiнiстэрства культуры абяцаюць раiцца з грамадскасцю наконт рэканструкцыi Мiрскага замка. "А на ваш погляд, якiя палацы, замкi i сядзiбы ў Беларусi маюць найбольшую патрэбу ў рэканструкцыi?" — спыталiся мы ў наведнiкаў на афiцыйным сайце "Звязды" www.zviazda.by
Мазырскi нафтаперапрацоўчы завод згортваць свае iнвестыцыйныя праграмы па развiццi прадпрыемства не збiраецца, пра што паведамiў генеральны дырэктар ААТ "МНПЗ" Анатоль Купрыянаў: — Я належу да тых кiраўнiкоў, якiя лiчаць, што трэба выкарыстоўваць момант для нарошчвання iнвестыцыйных праграм, каб адарвацца тэхналагiчна ад прадпрыемстваў-канкурэнтаў.