У апошнiх "чэмпiёнскiх" раўндах тытульнага двубоя наш Сяргей Гулякевiч збiў Умбэрта Гуцьераса, але суддзi аддалi перамогу гаспадару рынга — мексiканцу. "Звязда" высвятляла, як такое магло здарыцца? Доўгачаканы матч за чэмпiёнскi пояс WBС у малодшай лёгкай вазе, якi адбыўся ў мексiканскiм Лас-Кабасе, цяжка засмуцiў беларускiх аматараў бокса.