Як заўважыў намеснiк старшынi Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Вiктар Мiхно, можна канстатаваць, што па вынiках першага паўгоддзя аб'ёмы знешняга гандлю значна зменшылiся. За студзень—чэрвень на экспарт было пастаўлена прадукцыi на 9 мiльярдаў долараў (52,3 працэнта ў параўнаннi з такiм жа перыядам летась), а iмпарт склаў $12,9 млрд. (66,6 %).