Гавораць, што прыярытэтнымi тэмамi для людзей ва ўсе часiны з'яўляюцца здароўе, надвор'е i грошы.
Цэнтр абароны правоў уласнасцi, кiраўнiкоў i прадпрымальнiкаў быў створаны пры Рэспублiканскай канфедэрацыi прадпрымальнiцтва для таго, каб прадстаўляць iнтарэсы прадпрымальнiкаў у судах i iншых дзяржорганах, забяспечваць абарону юрыдычных асобаў ад карупцыйнага цiску i рэйдарскiх захопаў, а таксама каб iнфармаваць дзяржаўныя органы аб праблемах малога i сярэдняга бiзнэсу.
У сакавiку пачынаецца нераставанне шчупака, i лавiць гэтую рыбу на працягу месяца забаронена, але сёлета нераст можа расцягнуцца на больш працяглы тэрмiн.
Грамадзянiн Турцыi, паранены пры нападзе на генеральнае консульства Украiны ў Стамбуле, пагражаў падарваць дыпламатычнае прадстаўнiцтва з-за сваркi з жонкай-украiнкай, паведамляе "Інтэрфакс".
У Вялiкабрытанii ў панядзелак, 8 сакавiка, пачаўся двухдзённы страйк 270 тысяч дзяржслужачых.
Прэзiдэнт Украiны Вiктар Януковiч 9 сакавiка выказаўся за захаванне ўкраiнскай адзiнай дзяржаўнай мовы, паведамляе агенцтва "Украiнскiя навiны".
Больш за сотню былых выхаванцаў прыватнай школы-iнтэрната ў Германii заявiлi пра тое, што ў гады вучобы падвяргалiся сэксуальным дамаганням з боку сваiх настаўнiкаў.
Яшчэ некалькі дзён таму мы не спалi начамi i назiралi за iх выступленнямi на другiм канцы свету, а цяпер яны расказваюць пра свае адчуваннi, поспехi i змаганнi.
8 сакавiка матчам за Суперкубак Беларусi адкрыўся футбольны сезон.
Пераможцамi фiналу рэспублiканскiх спаборнiцтваў сярод дзяцей i падлеткаў па бiятлоне, лыжных гонках i стральбе з пнеўматычнай зброi "Снежны снайпер" на прызы Прэзiдэнцкага спартыўнага клуба ў камандным залiку сталi дружыны Магiлёўскай (малодшая ўзроставая група) i Гродзенскай (старшая ўзроставая група) абласцей.
Паблiзу возера Чорнага ў Бярозаўскiм раёне iнспектары затрымалi трох грамадзян, у аўтамабiлi ў якiх былi знойдзены тры мяхi з рыбай агульнай вагой больш за 147 кiлаграмаў.
Як паведамiлi карэспандэнту "Звязды" ў аддзеле iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама, аператыўнiкам аддзела па наркакантролi i супрацьдзеяннi гандлю людзьмi Ленiнскага РУУС паступiла iнфармацыя, згодна з якой нейкi малады чалавек шукае пакупнiка на буйную партыю метадону.
У адносiнах да дырэктара аднаго з камунальных прадпрыемстваў Наваполацка мясцовым мiжрайаддзелам упраўлення дэпартаменту фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю па Вiцебскай вобласцi ўзбуджаная крымiнальная справа.
У Полацкiм раёне, у гарадскiм пасёлку Ветрына, 8 сакавiка злодзей спрабаваў адабраць iнкасатарскую сумку ў iнкасатара.
Магiлёўская мiлiцыя шукае дзвюх жанчын, якiя пад выглядам сацыяльных работнiкаў абакралi пенсiянерку.
У вёсцы Клятное Пiнскага раёна механiзатар мясцовага ляснiцтва праводзiў зварачныя работы ў гаражы ляснiцтва. 40-гадовы трактарыст быў смяротна траўмаваны электратокам.
Толькi шкура i галава быка, напярэдаднi выкрадзенага невядомым злодзеем з малочнатаварнай фермы КСУП "Людзяневiчы", былi знойдзены ў лесе недалёка ад вёскi Вялiкiя Сцяблевiчы Жыткавiцкага раёна.