Імкнецца навучыць Цэнтр падтрымкi сельскага развiцця Гэта скарочаная назва ўстановы, а поўнасцю яна называецца Мясцовы фонд "Цэнтр падтрымкi сельскага развiцця i прадпрымальнiцтва Столiнскага раёна", i працуе цэнтр не з фермерамi альбо буйнымi сельгасвытворцамi, а найперш са звычайнымi вяскоўцамi — уладальнiкамi ўласных падсобных гаспадарак.
За два днi Генпракуратура выявiла ў Мiнску 15 фактаў нямэтавага выкарыстання зямельных участкаў. "Дзяржава дае зямельныя ўчасткi для будаўнiцтва жылых дамоў, а некаторыя несумленныя грамадзяне нелегальна размяшчаюць там станцыi тэхнiчнага абслугоўвання аўтамабiляў, вытворчыя памяшканнi i офiсы", — абураецца начальнiк аддзела па наглядзе за выкананнем правоў i свабод грамадзян Генеральнай пракуратуры Беларусi Павел РАДЗIВОНАЎ.
— Вынiкi працы прамысловасцi за апошнiя сем месяцаў, з аднаго боку, сведчаць пра наяўнасць праблем, але з iншага боку сiтуацыя кiруецца i прагназуецца, — такое меркаванне на брыфiнгу выказаў журналiстам Уладзiмiр Дзернавы, начальнiк галоўнага ўпраўлення прамысловасцi, транспарту i сувязi Мiнiстэрства эканомiкi
Верагодна, футбалiсты барысаўскага БАТЭ пакрыўдзiлiся за выдаленне свайго трэнера на трыбуны i вырашылi паказаць балгарскаму "Лiтаксу", што так з гасцямi абыходзiцца нельга. Інакш цяжка растлумачыць, чаму беларусы змаглi забiць першы гол толькi на 86 хвiлiне i потым, толькi ў дадатковы час, зусiм размазаць гаспадароў па полi. 4:0 — выдатны вынiк!